Вы тут

Акадэмічныя геранталагічныя чытанні пройдуць у НАН Беларусі


21 сакавіка  ў Інстытуце гісторыі Акадэміі навук адкрыецца Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Акадэмічныя геранталагічныя чытанні”, прымеркаваная  да 80-годдзя акадэміка Яўгена Каноплі.


У апошнія гады ў многіх развітых краінах змяняецца ўзроставая структура грамадства і павялічваецца доля пажылых людзей у адносінах да моладзі. "Старэнне" насельніцтва адбываецца як па прычыне нізкай нараджальнасці, так і за кошт павелічэння працягласці жыцця. У сувязі з гэтым узнікаюць пытанні матэрыяльнага забеспячэння пенсіянераў, паколькі зніжаецца колькасць працаздольнага насельніцтва, а павелічэнне эфектыўнасці іх працы не забяспечвае выдаткаў на ўтрыманне пажылых.

Існуе і медыцынскі аспект геранталогіі і герыятрыі. Зніжэнне фізічных нагрузак, паляпшэнне медыцынскага абслугоўвання, больш камфортныя ўмовы пражывання паспрыялі павелічэнню працягласці жыцця, але ў значнай ступені не знялі пытанні герыятрыі, нават наадварот, назіраецца амаладжэнне шэрагу захворванняў. Гэта значыць, што захворванні, характэрныя раней для пажылых, пачынаюць выяўляцца ў больш маладых людзей, часцяком прыводзячы да смяротнага зыходу.

Такім чынам, само жыццё патрабуе інтэнсіфікацыі і паглыблення фундаментальных і прыкладных навуковых і медыцынскіх даследаванняў у галіне геранталогіі і герыятрыі.

Арганізатарамі акадэмічных геранталагічных чытанняў выступілі Інстытут радыебіялогіі НАН Беларусі і Беларускае Рэспубліканскае геранталагічнае аб’яднанне. У рабоце канферэнцыі прымуць удзел вядучыя навукоўцы з Беларусі, Расіі, Казахстана і Чэхіі.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».