Вы тут

Мінчанка ўзяла ў доўг больш за 200 тысяч рублёў і знікла


Маскоўскі (горада Мінска) раённы аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу па факце невядомага знікнення Сярковай (Ракута) Алены Аляксееўны, паведамляе sb.by.


Устаноўлена, што гэтая 44-гадовая жанчына ў канцы студзеня гэтага года пайшла з дому, і да гэтага часу яе месцазнаходжанне невядома.

- Следчыя мяркуюць, што жанчына наўмысна хаваецца з мэтай пазбегнуць адказнасці за здзейсненыя ёю махлярскія дзеянні. Па дадзеных следства, мінчанка на працягу двух гадоў на розных падставах брала грошы ў доўг і больш на сувязь не выходзіла. На дадзены момант пяць пацярпелых заявілі аб здзяйсненні ў дачыненні да іх махлярскіх дзеянняў. Агульная сума нанесенай ім шкоды - больш за 200 тысяч рублёў. Ёсць падставы меркаваць, што пацярпелых можа быць больш.

СК звяртаецца да грамадзян, якія маюць інфармацыю пра месцазнаходжанне жанчыны, з просьбай паведаміць пра гэта па адным з наступных тэлефонаў: 8 (017) 392-97-17 ці 8 (029) 855-48-89. Ананімнасць гарантуецца.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.