Вы тут

10 памылак пры вырошчванні расады памідораў


Вырошчванне расады памідораў у хатніх умовах — справа тонкая, якая патрабуе разумнага падыходу. Часта пачаткоўцы дапускаюць памылкі, якія пасля дрэнна адбіваюцца на ўраджаі памідораў. Менавіта на такія промахі звернем увагу.


Не купляйце ў незнаёмым месцы

Калі купілі, варта апрацаваць іх з дапамогай раствору марганцоўкі, пакінуўшы ў ім на дваццаць хвілін. Потым старанна вымыйце вадой. Калі насенне стала цёмным, значыць, усё ў парадку.

Не ператрымлівайце ў вадзе

Замочванне для абеззаражвання не павінна быць даўжэй, чым на 15—20 гадзін. Калі прайшло больш часу, насенне проста задыхнецца. Для замочвання бярыце адталую ваду. Атрымаць яе можна, змясціўшы звычайную ваду з-пад крана ў маразілку (палову аб'ёму ёмістасці). Далей вадкасць, якая не замерзла (гэта будзе раствор соляў са шкоднымі прымешкамі) зліце. А лёд няхай растае — гэта і будзе актыўная, чыстая, жывая вада. Таксама можна замочваць насенне ў соку альясу (можна не разводзіць). Але выціскаць яго можна толькі з трохгадовых (альбо старэйшых) культур, патрымаўшы іх каля тыдня ў холадзе. Калі вы замочваеце насенне ў соку альясу, прамываць яго вадой не трэба.

Не высявайце занадта рана

Найлепшая расада — нізенькая, маладая, а не тоненькая, старая. Ідэальная памідорная расада — 40—50 сутак. І яшчэ, калі падсветкі для расады вы забяспечыць не зможаце, то ў лютым яе не трэба высяваць.

Не сейце ў агародным грунце

Грунт варта нарыхтоўваць з восені. Яго робяць з пяску і перагною, кампостаў альбо грунту з лесу — у роўных долях. Акрамя гэтага, на вядро сумесі павінна ісці 0,5 літра драўнянага попелу.

Не дапускайце зніжэння тэмпературы паветра

Прынамсі, пакуль не прарастуць усходы. Самая адпаведная тэмпература для пасеваў, якія знаходзяцца пад шклом альбо плёнкай, плюс 23—25 градусаў. У такім тэмпературным рэжыме ўсходы з'яўляюцца максімальна хутка, а расада не заражаецца чорнай ножкай.

Не прапусціце момант з'яўлення ўсходаў

Пры з'яўленні першых пяцелек, неабходна выставіць ёмістасці з раслінамі на сонца. Дзякуючы зніжэнню тэмпературы ў начны час да плюс 13—14 градусаў і выдатнаму асвятленню, вы атрымаеце здаровую, якасную расаду.

Не пераўвільгатняйце

Паліваць расаду трэба толькі пры высыханні верхняга пласта глебы. Прафілактычныя паліванні праводзяць раз на тыдзень слабенькім растворам марганцоўкі. Пасля гэтага варта прысыпаць расаду тоненькім пластом прасеянага попелу, кожны раз пасля паліву неабходна злёгку ўзрыхліць зямлю.

Не стварайце цеснату

Падрастаючай расадзе неабходна шмат месца. Рэкамендуецца рассунуць ёмістасці, каб лісцікі не дакраналіся адзін да аднаго. Дапускаецца абразанне верхавіны ніжніх лісточкаў для паляпшэння асветленасці.

Не дапускайце перарастання

Перарослая расада становіцца доўгай, тоненькай, лёгка ламаецца. Яна не зможа забяспечыць якасны і ранні ўраджай. Моцна перарослую расаду варта перасадзіць у большыя ёмістасці. Альбо зрэжце верхавіны, укараніце іх у тары з вадой і высадзіце ў глебу. Культуры, якія засталіся, будуць расці далей, выпусціўшы бакавыя парасткі. Такім чынам, з адной культуры атрымаецца дзве.

Загартоўка

Перад тым, як высаджваць расаду ў грунт, яе неабходна загартаваць. Робіцца гэта за пару тыдняў да высадкі. Гартаваць расаду неабходна на адкрытай глебе, у зацішнае надвор'е, паступова павялічваючы перыяд знаходжання яе на вуліцы. Высаджваць расаду варта толькі ў вячэрні час альбо ў пахмурны дзень.

Ірына Тамковіч

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».