Вы тут

Цікавыя навіны з-за мяжы


Дэльфіны выбіраюць сабе сяброў

Марскія біёлагі з Фларыдскага Атлантычнага ўніверсітэта вывучалі жыццё і паводзіны дэльфінаў-афалінаў у акваторыі Арланда. З 2007 да 2010 года дзевяць дэльфінаў — восем самцоў і самка — насілі чыпы, якія дазвалялі адсочваць іх перамяшчэнні. Акрамя таго, двойчы за гэты перыяд за імі праводзіліся візуальныя назіранні з вады і паветра, увогуле 122 гадзіны.

Цяпер падведзены вынікі шматгадовага даследавання. Высветлілася, што пошук ежы займае ў дэльфінаў 17 % сутак. Больш за палову свайго часу — 53 % — афаліны падарожнічаюць — сярэдняя адлегласць склала 10,5 км, але некалькі асобін не пераадольвалі і 5 км. Вельмі часта (27 % часу) дэльфіны нікуды не плылі, а проста «сноўдаліся па крузе» сярод сабе падобных або самастойна, прытым па апошнім паказчыку была знойдзена залежнасць ад узросту. У 2007 годзе вывучаемыя асобіны былі маладыя, і яны да 72 % сутак былі адны. Нямала часу моладзь аддавала гульні са староннімі аб'ектамі, такімі як насенне мангравых зараснікаў і багавінне. Але ўжо да 2010 года жывёлы пачалі аддаваць перавагу суродзічам — на асабістыя справы адводзілася 36 % часу.

Найбольш цікавыя назіранні далі сацыяльныя сувязі афалінаў. Кантакты з самкамі ў самцоў адбываліся не толькі ў шлюбны перыяд: кароткачасова (2,3 % часу) дэльфіны размаўлялі з суродзічамі абодвух палоў, але стабільную пару яны стваралі з асобінай свайго полу. Разам яны палявалі ці проста гарэзнічалі. Аднойчы ўтвораны сяброўскі альянс заставаўся моцным на працягу ўсіх гадоў назірання. Навукоўцы называюць такую сацыяльную мадэль «дзяленнем—зліццём»: жывёлы здольныя прыстасоўвацца як да асяродку, так і да адзіноты.

Дэльфіны, якія ўдзельнічалі ў даследаванні, у асноўным знаходзіліся на мелкаводдзі або сярэдняй глыбіні, — тут яны і адпачывалі, і размаўлялі, і здабывалі ежу. На глыбакаводныя раёны прыходзіцца мінімальны аб'ём сабранага матэрыялу.


Гаджэт для барацьбы з гаджэтамі

Аўстрыец Клеменс Шылінгер з'яўляецца прамысловым дызайнерам, які распрацоўвае разнастайныя цікавыя прылады. Адной з іх стаў заменнік смартфонаў Substіtute Phone.

Выглядае прыбор досыць празаічна і візуальна нават імітуе стандартную форму смартфона. Розніца толькі ў тым, што ён складаецца цалкам з пластыку, у якім ёсць ніша з шарыкамі з каменя. Паводле слоў дызайнера, камяні дазваляюць імітаваць большасць жэстаў, якімі мы кіруем сваім смартфонам. Частка карыстальнікаў настолькі зраслася са сваімі прыладамі, што можа ўжо аўтаматычна, без усялякай патрэбы, разблакаваць экраны і хаатычна адкрываць-згортваць праграмы. Прыкладам працуючага прынцыпу аўстрыец называе знакамітага Умберта Эка. Пісьменнік проста замяніў любімую люльку макетам і шчасліва пазбавіўся ад нікацінавай залежнасці.

Іван Купарвас

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».