Вы тут

Як працуе пошта ў Петрыкаўскім раёне?


Пошта ў сельскай мясцовасці — заўжды доўгачаканы сябар. Нітачка, якая звязвае аддаленыя маленькія вёскі з «вялікім светам». Як жа яна працуе ў Петрыкаўскім раёне? Аб гэтым «Звяздзе» расказала начальнік галоўнай касы Петрыкаўскага ўчастка паштовай сувязі Калінкавіцкага рэгіянальнага вузла паштовай сувязі Гомельскага філіяла РУП «Белпошта» Галіна Кніга.


Зле­ва на­пра­ва: Воль­га Фаль­ко, Тац­ця­на Жыз­неў­ская,  Сяр­гей Сы­со­еў, Сяр­гей Ку­цю­ру­ба, Іван Чуст­ра,  паш­таль­ё­ны 6-га раз­ра­ду па су­пра­ва­джэн­ні і аб­ме­не пош­ты Пет­ры­каў­ска­га ўчаст­ка паш­то­вай су­вя­зі Ка­лін­ка­віц­ка­га рэ­гі­я­наль­на­га вуз­ла паш­то­вай су­вя­зі Го­мель­ска­га фі­лі­яла РУП «Бел­пош­та».

— Рэарганізацыю раённага вузла паштовай сувязі мы перажылі добра. Ніводнае аддзяленне не закрылася, паколькі нашы паслугі моцна запатрабаваны. Адзіная страта — у кастрычніку перастала працаваць крама «Паштавічок» у Петрыкаве, бо яна аказалася нерэнтабельнай. А так у нас працуе 21 аддзяленне сельскага тыпу і тры — гарадскога, а таксама адзін перасоўны паштовы пункт.

З 2014 года мы запусцілі такую паслугу, як мотадастаўка. Паштальёны едуць па пракладзеным маршруце і дастаўляюць карэспандэнцыю ў адну вёску за другой. Нашы хлопцы раскідваюць лісты і газеты па абаненцкіх скрынях. Паколькі ў нас жыве шмат людзей сталага веку, то мы паспяхова вырашылі пытанне, як жа своечасова даставіць ім пенсіі. У вызначаны дзень яны ўсе збіраюцца ў мясцовай краме або, калі яе няма, у любым падыходзячым для гэтага месцы і атрымліваюць свае выплаты, а таксама робяць патрэбныя плацяжы. Дзякуючы нам ніхто не застанецца чымсьці абдзеленым. І гэта нас вельмі радуе.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Загаловак у газеце: Лісты прывязе мотадастаўка

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?