Вы тут

На Брэстчыне і Гомельшчыне забаронена лавіць рыбу


З 20 сакавіка па 18 мая ў рыбалоўных угоддзях Брэсцкай і Гомельскай абласцей устанаўліваецца забарона на лоўлю ўсіх відаў рыбы. У Мінскай, Магілёўскай і Гродзенскай абласцях аналагічны забарона пачне дзейнічаць з 1 красавіка і прадоўжыцца да 30 мая, у Віцебскай вобласці з 10 красавіка па 8 чэрвеня. У гэтыя ж тэрміны забараняецца здабываць вузкапалага рака.


Падчас нераставай забароны аматарскае рыбалоўства цалкам не забаронена, але істотна абмежавана: рыбачыць можна толькі адной вудай з адным кручком або адным спінінгам, аснашчаным штучнай прынадай, з адным адзінарным або двайным, або трайным кручком у светлы час сутак з берага (без заходу ў ваду) альбо з лёду, са штучных збудаванняў (акрамя пералічаных у абз. 7 падп. 109.3 Правілаў вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства).

Выкарыстанне любых іншых прыладаў або спосабаў лоўлі ў перыяд забароны кваліфікуецца як парушэнне і цягне накладанне штрафу ў памеры ад 20 (510 рублёў) да 50 (1275 рублёў) базавых велічынь. За вылаўленую забароненым спосабам або прыладай рыбу парушальнік абавязаны пакрыць шкоду, якая ў перыяд нераставай забароны вылічаецца па трайных таксах. Прычыненне шкоды на суму 100 (2550 рублёў) і больш базавых велічынь з'яўляецца падставай для распачынання крымінальнай справы.

На працягу ўсяго перыяду забароны грамадзянам забаронена карыстацца маламернымі суднамі не толькі для рыбалоўства, але і для іншых мэтаў (выключэнні у падп. 109.6 Правілаў вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства).

Тэрміны агульнай веснавай забароны перасякаюцца з нерастовымі забаронамі, устаноўленымі асобна на некаторыя віды рыбы шчупака, судака, сома. Такую рыбу, злоўленую ў перыяд забароны на здабычу канкрэтнага віду, неабходна адпусціць назад у вадаём.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.