Вы тут

Парэшткі Кастуся Каліноўскага эксгумаваны ў Вільнюсе з верагоднасцю ў 95%


У канцы лютага - пачатку сакавіка на кафедры анатоміі, гісталогіі і антрапалогіі Вільнюскага ўніверсітэта атрымалі апошнія дадзеныя па генетычным аналізе парэшткаў, знойдзеных пасля апоўзня зімы 2017 года ў некалькіх пахаваннях на гары Гедыміна (Замкавай гары) у цэнтры Вільні. Даследчыкі канчаткова пераканаліся ў праўдападобнасці агучанай больш за год таму гіпотэзы: сярод пахаваных там ёсць і адзін з кіраўнікоў паўстання 1863 - 1864 года Кастусь Каліноўскі, паведамляе "Камсамольская праўда".


Прафесар Рымантас Янкаўскас, які кіраваў даследаваннем, яшчэ ў канцы 2017-га казаў, што ў вучоных ёсць канкрэтны кандыдат. Тады літоўцы спадзяваліся правесці генетычнае параўнанне, але гэта аказалася немагчымым: у Каліноўскага няма прамых нашчадкаў па мужчынскай лініі.

- Не было матэрыялу для параўнання. Таму нашу ацэнку можна назваць грубай, але - з дакладнасцю 95% гаворка пра Каліноўскага, - пацвердзіў Рымантас Янкаўскас.

Такім чынам, навукоўцы супастаўлялі ўзрост пахаваных і ўзрост пакараных у Вільні ў 1864 годзе паўстанцаў, спосаб пакарання. Напрыклад, вядома, што ў адной з магіл побач з парэшткамі знайшлі кулю. Стралялі, як цяпер ясна навукоўцам, у грудзі. Іншыя ж былі відавочна павешаны (гэта, як вядома, тычыцца і Каліноўскага). Гэта было ясна па стане рук, звязаных за спіной перад смерцю, і па стане выяўленых шкілетаў. Таксама вядома, што шэраг пахаванняў залівалі вапнай. Мяркуючы па ўсім, так хацелі схаваць любую магчымасць апазнаць пахаваных тут.

- Падыходзілі метадам выключэння, супастаўленні. Параўноўвалі чэрапы пакараных і, па магчымасці, іх фатаграфіі. У некаторых выпадках ідэнтыфікаваць асобу дапамаглі генетычныя аналізы. Правялі чатыры эксгумацыі магіл сваякоў паўстанцаў, пахаваных у Вільнюсе. Гэтыя даследаванні максімальна дакладныя, - кажа Янкаўскас.

Нагадаем, Канстанціна Вікенція Каліноўскага арыштавалі па даносе камісара паўстанцаў з Магілёва Вітольда Парфіяновіча ў ноч з 28 на 29 студзеня 1864 года ў Вільні. Яму прапаноўвалі змякчэнне прысуду ў абмен на адрасы явачных кватэр, пароляў паўстанцаў і імёны кіраўнікоў, але ён не пагадзіўся. 12 сакавіка таго ж года Каліноўскага прысудзілі да расстрэлу. Назаўтра генерал-губернатар Міхаіл Мураўёў, вядомы ў гісторыі як «Вешальнік», замяніў яго на публічнае павешанне (як раней і паплечніку Каліноўскага Зігмунду Серакоўскаму). 22 сакавіка прысуд прывялі ў выкананне на Лукішскім пляцы ў Вільні.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

​Моладзь пры ўладкаванні на працу жадае заробак у тысячу рублёў

​Моладзь пры ўладкаванні на працу жадае заробак у тысячу рублёў

Хоць толькі збіраюцца выйсці на рынак працы.

Калейдаскоп

Чым Адэса прываблівае турыстаў

Чым Адэса прываблівае турыстаў

Гэта — недарагі адносна іншых курортаў адпачынак.

Грамадства

Як апынуцца ў раннім Сярэднявеччы?

Як апынуцца ў раннім Сярэднявеччы?

Ці сапраўды ў акваторыі сучаснага горада можна ўбачыць і нават праплыць на парусніку вікінгаў?

Грамадства

На Пастаўшчыне адбыўся інклюзіўны фестываль

На Пастаўшчыне адбыўся інклюзіўны фестываль

Для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі «Асаблівыя, як усе».