Вы тут

У Светлагорску ў кватэры загарэўся гіраскутар, пастаўлены на зарадку


Надзвычайнае здарэнне адбылося 19 сакавіка прыблізна каля 18 гадзін, паведамляе "Ранак". У адной з кватэр дома ў мікрараене Маладзёжны пачаўся пажар.


Фота ngs.ru

Загарэўся гіраскутар, пастаўлены на зарадку.

На момант узнікнення пажару ў доме знаходзілася дзіця без нагляду дарослых, дзяўчынка 2008 года нараджэння. Малая не разгубілася і паклікала на дапамогу суседзяў.

Дарослыя справіліся з узгараннем самастойна, яшчэ да прыезду ратавальнікаў.

Медыкі «хуткай дапамогі» агледзелі дзіцяці. На шчасце, дзяўчынка не пацярпела.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.