Вы тут

Лукашэнка аб адстаўцы Назарбаева: З вялікім шкадаваннем прыняў гэты крок


Адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Нурсултанам Назарбаевым, які прыняў рашэнне аб складанні сваіх прэзідэнцкіх паўнамоцтваў з 20 сакавіка 2019 года. Пра гэта паведамляе прэс-служба беларускага лідара.


Нурсултан Назарбаеў і прэзыдэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на саміце СНД у Мінску, 10 кастрычніка 2014 года. Фота: Sasha Mordovets / Getty Images

Кіраўнік беларускай дзяржавы адзначыў, што з вялікім шкадаваннем успрыняў гэты крок свайго сябра. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што яго з Нурсултанам Назарбаевым звязваюць цесныя шматгадовыя рабочыя і сяброўскія адносіны, кіраўнікі дзяржаў разам прымалі ўдзел у выпрацоўцы важных рашэнняў як у сферы развіцця двухбаковага супрацоўніцтва, так і ў шматбаковых фарматах, прымалі ўдзел у маштабных самітах і міжнародных форумах. Размова ў цэлым атрымаўся вельмі цёплай.

Аляксандр Лукашэнка і Нурсултан Назарбаеў дамовіліся абавязкова сустрэцца падчас юбілейнага саміту Еўразійскага эканамічнага саюза, які пройдзе ў Астане ў маі бягучага года, каб абмеркаваць перспектывы далейшага ўзаемадзеяння, асабліва з улікам таго, што казахстанскі лідар застаецца старшынёй Савета бяспекі — вельмі моцнага і ўплывовага органа ў структуры ўлады ў Казахстане. Гэты орган у тым ліку курыруе шэраг пытанняў унутранай і знешняй палітыкі, задзейнічаны ў прыняцці кадравых рашэнняў.

Акрамя таго, Нурсултан Назарбаеў, як першы прэзідэнт краіны, па Канстытуцыі мае статус «Лідара нацыі». Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што гэта, безумоўна, заслужаны статус, бо сучасны Казахстан створаны і пабудаваны намаганнямі Нурсултана Назарбаева.

Выконваць абавязкі Прэзідэнта Казахстана будзе старшыня Сената Казахстана Касым-Жамарт Такаеў, якога кіраўнік беларускай дзяржавы ведае асабіста. Яны сустракаліся ў Мінску на палях сустрэчы Асноўны групы Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы. Ужо тады дыялог прайшоў у канструктыўным ключы, што сведчыць аб тым, што з пераемнасцю добрых кантактаў на вышэйшым узроўні ў Беларусі і Казахстана не будзе праблем.

У цэлым у ходзе гутаркі было адзначана, што паміж дзвюма краінамі заўсёды былі і будуць падтрымлівацца дружалюбныя кантакты як на ўзроўні кіраўніцтва, так і народаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як сучасныя палешукі рыхтуюцца да свята Уваскрэсення Хрыстовага

Як сучасныя палешукі рыхтуюцца да свята Уваскрэсення Хрыстовага

Аўтар «Звязды» расказвае на прыкладзе сваёй сям'і.

Культура

ЗЕНА: Ад сцэны не стамляюся!

ЗЕНА: Ад сцэны не стамляюся!

Графік у артысткі вельмі насычаны.

Грамадства

Звыклыя выключнасці. Ці можна зразумець «лічбавае племя»?

Звыклыя выключнасці. Ці можна зразумець «лічбавае племя»?

Даследаванне «Пакаленне «Z» у пытаннях і адказах» было прадстаўлена падчас навуковага стэндапа, арганізаванага для навучэнцаў профільных педагагічных класаў у БДПУ.

Грамадства

Ежа ці сімвал? Самы час зацікавіцца роспісам яек

Ежа ці сімвал? Самы час зацікавіцца роспісам яек

Карэспандэнт «Звязды» схадзіла на майстар-клас па стварэнні «пісанак».