Вы тут

Урад вызначыў памер субсідый нарыхтоўшчыкам сельгаспрадукцыі


Урад вызначыў памер субсідый нарыхтоўшчыкам сельгаспрадукцыі. Адпаведную пастанову Савета Міністраў ад 18 сакавіка 2019 года №168 афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.


Дакументам зацверджаны пералік нарыхтоўшчыкаў, якім у 2019-2020 гадах прадастаўляюцца субсідыі. Яны прызначаныя на выплату часткі працэнтаў за карыстанне крэдытамі, прадастаўленымі банкамі для разлікаў за сельгаспрадукцыю, якая пастаўляецца для рэспубліканскіх дзяржаўных патрэб. У пералік нарыхтоўшчыкаў увайшлі 108 арганізацый.

Субсідыі па крэдытах, атрыманых для разлікаў за рапс для рэспубліканскіх дзяржаўных патрэб, складуць 50% стаўкі рэфінансавання Нацбанка, для разлікаў за зерне кукурузы для вытворчасці крухмалу, піваварны ячмень - 75% стаўкі рэфінансавання, для разлікаў за іншую прадукцыю раслінаводства для дзяржпатрэб - 100% стаўкі рэфінансавання . Памер субсідыі па крэдытах для закупкі спажыўкааперацыяй бульбы, збожжа, садавіны і ягад, гародніны і грыбоў, бярозавіку - 50% стаўкі рэфінансавання.

Памеры субсідый ўстаноўлены па крэдытах для разлікаў за прадукцыю ўраджаю 2019 года.

Аблвыканкамы разам з банкамі будуць вызначаць крэдытаздольнасць нарыхтоўшчыкаў, каб пры неабходнасці карэктаваць пералік арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі.

Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».