Вы тут

У Лёзненскім раёне рыбак дрэйфаваў на крызе


19 сакавіка выратавальнікам паступіла паведамленне аб тым, што на Дабрамыслянскім вадасховішчы каля вёскі Арцёмава Лёзненскага раёна на крызе знаходзіцца мужчына, паведамляе сайт МНС. Калі да месца выкліку прыбылі падраздзяленні МНС, пацярпелы знаходзіўся на адлегласці каля 100 метраў ад берага.


Ратавальнікі пры дапамозе дошкі, лесвіцы-палкі і канца Аляксандрава вынялі мужчыну на бераг і перадалі яго брыгадзе медыкаў. Пасля агляду з папярэднім дыягназам «агульнае пераахаладжэнне» ён быў шпіталізаваны ў раённую бальніцу.

Высветлілася, што мужчына пайшоў на рыбалку і ў нейкі момант, знаходзячыся на возеры, праваліўся пад лёд. Затым ён змог самастойна выбрацца на крыгу, адкуль яго і выратавалі работнікі МНС.

Выбар рэдакцыі

Культура

Больш за 100 літаратараў з усіх рэгіёнаў краіны возьмуць удзел у мерапрыемствах Дня беларускага пісьменства

Больш за 100 літаратараў з усіх рэгіёнаў краіны возьмуць удзел у мерапрыемствах Дня беларускага пісьменства

Свята, якое ўжо традыцыйна ладзіцца ў першую нядзелю верасня, сёлета прымае Слонім.

Грамадства

Як працуюць сядзелкі

Як працуюць сядзелкі

Попыт на сядзелак ці медсясцёр, якія могуць даглядаць цяжка хворых людзей на даму, пастаянна расце.

Культура

Алесь Родзім: Рабілі «афармілаўку» для калгасаў, вярталіся ў свае падвалы і працягвалі маляваць

Алесь Родзім: Рабілі «афармілаўку» для калгасаў, вярталіся ў свае падвалы і працягвалі маляваць

Беларускаму складніку Тахелеса прысвечаны арт-фестываль «Міфалагема тысячагоддзя», што адкрыўся ў прасторы Ок16 15 жніўня.