Вы тут

Вялікабрытанія накіравала ЕС запыт аб пераносе Brexit на 30 чэрвеня


Кіраўнік брытанскага ўрада Тэрэза Мэй накіравала старшыні Еўрапейскага савета Дональду Туску просьбу аб пераносе тэрмінаў Brexit на 30 чэрвеня, піша meduza.io.


Пра гэта Мэй абвясціла падчас выступу ў парламенце, падкрэсліўшы, што мае намер завяршыць выхад краіны з ЕС "не пазней за 30 чэрвеня" і не плануе прасіць улады Еўрасаюза аб новым пераносе даты.

Мэй таксама дала зразумець, што Brexit можа быць завершаны і да 30 чэрвеня. Як заявіла прэм'ер-міністр, яна мае намер пазбегнуць удзелу краіны ў выбарах у Еўрапарламент, якія пройдуць 23-26 мая. Пра тое, што Вялікабрытанія павінна выйсці з ЕС да выбараў, абвясціў і кіраўнік Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер.

  • Вялікабрытанія планавала завяршыць выхад з Еўрасаюза 29 сакавіка, аднак завяршыць усе працэдуры, неабходныя для Brexit, у тэрмін не атрымалася.
  • Парламент Вялікабрытаніі дазволіў ураду Тэрэзы Мэй прасіць ЕС аб адтэрміноўцы Brexit да 30 чэрвеня.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як сучасныя палешукі рыхтуюцца да свята Уваскрэсення Хрыстовага

Як сучасныя палешукі рыхтуюцца да свята Уваскрэсення Хрыстовага

Аўтар «Звязды» расказвае на прыкладзе сваёй сям'і.

Культура

ЗЕНА: Ад сцэны не стамляюся!

ЗЕНА: Ад сцэны не стамляюся!

Графік у артысткі вельмі насычаны.

Грамадства

Звыклыя выключнасці. Ці можна зразумець «лічбавае племя»?

Звыклыя выключнасці. Ці можна зразумець «лічбавае племя»?

Даследаванне «Пакаленне «Z» у пытаннях і адказах» было прадстаўлена падчас навуковага стэндапа, арганізаванага для навучэнцаў профільных педагагічных класаў у БДПУ.

Грамадства

Ежа ці сімвал? Самы час зацікавіцца роспісам яек

Ежа ці сімвал? Самы час зацікавіцца роспісам яек

Карэспандэнт «Звязды» схадзіла на майстар-клас па стварэнні «пісанак».