Вы тут

Apple прадставіла новыя навушнікі AirPods


Кампанія Apple прадставіла другое пакаленне бесправадных навушнікаў AirPods, якія працуюць на адну гадзіну даўжэй у рэжыме размовы без падзарадкі. Пра гэта піша meduza.io.


Фота: iguides.ru

Новыя AirPods упершыню падтрымліваюць функцыю галасавога кіравання "Прывітанне, Siri". У першым пакаленні навушнікаў Siri можна выклікаць падвойным дотыкам.

Навушнікі будуць даступныя як са стандартным, так і з новым бесправадным зарадным чахлом. Зарада кожнага з іх хопіць, каб падоўжыць працу AirPods больш чым на 24 гадзіны. Бесправадной зарадны чахол таксама можна набыць асобна.

Заказы на новыя AirPods пачалі прымаць на сайце Apple і ў дадатку Apple Store 20 сакавіка. У продажы навушнікі з'явяцца пазней.

  • Навушнікі AirPods сталі ўжо трэцяй прыладай Apple, пра абнаўленне якой абвясціла кампанія за апошнія дні. 18 сакавіка Apple выпусціла дзве новыя мадэлі планшэтаў iPad mini 2019 і iPad Air, а 19 сакавіка - новыя 21,5- і 27-цалевыя камп'ютэры iMac.
  • 25 сакавіка кампанія Apple правядзе прэзентацыю, на якой, як чакаецца, прадставіць сэрвіс для прагляду відэа па падпісцы і сэрвіс падпіскі на навіны.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.