Вы тут

Работнік аўтамыйкі на машыне кліента трапіў у ДТЗ у Мінску і збег у Лагойск


17 сакавіка 2019 года ў міліцыю звярнуўся грамадзянін з паведамленнем аб згоне свайго аўтамабіля, паведамляе сайт ДАІ УУС Мінгарвыканкама. Як патлумачыў заяўнік, днём раней ён пакінуў аўтамабіль для хімчысткі салона ў адной з аўтамыек Менска. Аднак праз некаторы прамежак часу яму паведамілі, што яго аўтамабіль з'ехаў з аўтамыйкі.


Адсачыўшы аўтамабіль па сродках навігацыі, заяўнік усталяваў, што машына рухаецца па МКАД. Пра што і паведаміў у міліцыю. Супрацоўнікамі міліцыі было ўстаноўлена, што скраў аўтамабіль адзін з мыйшчыкаў дадзенай аўтамыйкі. Хаваючыся ад супрацоўнікаў міліцыі, малады чалавек здзейсніў на сагнанай машыне ДТЗ, пасля чаго з'ехаў у невядомым кірунку.

Для пошуку і затрымання грамадзяніна былі накіраваныя супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку, якія і затрымалі зламысніка ў Лагойску

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як сучасныя палешукі рыхтуюцца да свята Уваскрэсення Хрыстовага

Як сучасныя палешукі рыхтуюцца да свята Уваскрэсення Хрыстовага

Аўтар «Звязды» расказвае на прыкладзе сваёй сям'і.

Культура

ЗЕНА: Ад сцэны не стамляюся!

ЗЕНА: Ад сцэны не стамляюся!

Графік у артысткі вельмі насычаны.

Грамадства

Звыклыя выключнасці. Ці можна зразумець «лічбавае племя»?

Звыклыя выключнасці. Ці можна зразумець «лічбавае племя»?

Даследаванне «Пакаленне «Z» у пытаннях і адказах» было прадстаўлена падчас навуковага стэндапа, арганізаванага для навучэнцаў профільных педагагічных класаў у БДПУ.

Грамадства

Ежа ці сімвал? Самы час зацікавіцца роспісам яек

Ежа ці сімвал? Самы час зацікавіцца роспісам яек

Карэспандэнт «Звязды» схадзіла на майстар-клас па стварэнні «пісанак».