Вы тут

Брастаўчанін набыў віртуальны танк на грошы са знойдзенай карты


Пракуратура Брэста накіравала ў суд крымінальную справу ў дачыненні да 29-гадовага мясцовага жыхара, які на выкрадзеныя сродкі купіў віртуальны танк для анлайн-гульні, паведамляе служба інфармацыі пракуратуры Брэсцкай вобласці.


Высветлілася, што абвінавачаны знайшоў банкаўскую карту і замест таго, каб вярнуць яе ўладальніку або перадаць у банк, вырашыў ёю скарыстацца. З выкарыстаннем рэквізітаў законнага ўладальніка карты ён купіў сабе віртуальны танк ў камп'ютарнай анлайн-гульні.

У выніку жыхар Брэста абвінавачваецца ў крадзяжы маёмасці шляхам увядзення ў камп'ютарную сістэму ілжывай інфармацыі, звязаным з несанкцыянаваным доступам да яе.

Абвінавачаны знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе і належных паводзінах.

Выбар рэдакцыі

Культура

Больш за 100 літаратараў з усіх рэгіёнаў краіны возьмуць удзел у мерапрыемствах Дня беларускага пісьменства

Больш за 100 літаратараў з усіх рэгіёнаў краіны возьмуць удзел у мерапрыемствах Дня беларускага пісьменства

Свята, якое ўжо традыцыйна ладзіцца ў першую нядзелю верасня, сёлета прымае Слонім.

Грамадства

Як працуюць сядзелкі

Як працуюць сядзелкі

Попыт на сядзелак ці медсясцёр, якія могуць даглядаць цяжка хворых людзей на даму, пастаянна расце.

Культура

Алесь Родзім: Рабілі «афармілаўку» для калгасаў, вярталіся ў свае падвалы і працягвалі маляваць

Алесь Родзім: Рабілі «афармілаўку» для калгасаў, вярталіся ў свае падвалы і працягвалі маляваць

Беларускаму складніку Тахелеса прысвечаны арт-фестываль «Міфалагема тысячагоддзя», што адкрыўся ў прасторы Ок16 15 жніўня.