Вы тут

Майстар-клас: дэкаратыўныя бутэлькі для кухні


Гэта немудрагелістая, але вельмі вытанчаная і мілая штучка можа стаць выдатным падарункам, які ўпрыгожыць кухонны інтэр'ер. А калі зрабіць дзве ці тры дэкаратыўныя бутэлькі, то гэта ўжо будзе цэлая кампазіцыя.


Выбіраем прыдатны варыянт

Тут важна вызначыцца з формай бутэлькі: круглявая або прадаўгаватая, графлёная або гладкая — усё гэта справа густу і асабістых пераваг.

Напаўненне

Неабходна вырашыць, якія колеры і формы зярнят вы хочаце бачыць у будучай кампазіцыі. Часцей за ўсё ў якасці напаўнення дэкаратыўных бутэлек выкарыстоўваюць агародніну і крупы, такія як рознакаляровыя перцы, зерне фасолі, гароху, кукурузы. Можна фантазіраваць на любую кулінарную тэматыку, а таксама выкарыстоўваць любы элемент, які ў вашых вачах будзе выглядаць дарэчным.

Напаўняем бутэльку

Цяпер важна стварыць правільную разнаслойную сіметрыю. Тут зручна карыстацца лейкай. Каб дасягнуць касога пласта, трэба трымаць бутэльку пад нахілам і мяняць яе становішча, пакуль не атрымаеце жаданы вынік.

Захоўванне змесціва

Каб начынка заўсёды мела бездакорны выгляд, неабходна дадаць кансервант. Для гэтага выдатна падыдзе алей. З такім напаўненнем зярняткі не толькі захаваюць сваю форму і свежасць, але і будуць прыгожа пералівацца пад сонечнымі прамянямі. Напоўніўшы бутэльку, шчыльна закрываем корак.

Дэкор

Хупавыя стужачкі, вяровачка і тканінавыя накрыўкі дададуць нейкую разыначку і элегантнасць кампазіцыі.

Дэкаратыўныя бутэлькі выдатна будуць глядзецца на паліцы, абедзенным стале і нават на халадзільніку.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.