Вы тут

«Мастак. Вяртанне ў Віцебск» паказалі напярэдадні дня лялечніка


Напярэдадні Міжнароднага дня лялечніка, які святкуецца 21 сакавіка, у віцебскім Беларускім тэатры «Лялька» ўпершыню паказалі спектакль «Мастак. Вяртанне ў Віцебск».


Прэм'ера спектакля «Мастак. Вяртанне ў Віцебск»

Рэжысёр спектакля і мастацкі кіраўнік «Лялькі» Віктар Клімчук у новым спектаклі пры дапамозе лялек пастараўся пазнаць свет Шагала, яго творчае станаўленне і цярністы шлях да сусветнай славы. Пра выпрабаванні, праблемы і перажыванні Марк Шагал напісаў у аўтабіяграфіі «Маё жыццё», якая і стала асновай п'есы і спектакля.

Галоўную ролю мастака выканаў адзін з самых вопытных акцёраў «Лялькі» Юрась Франкоў, ён прызнаўся, што новая роля — самая складаная ў яго творчай кар'еры.

Падчас міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» тэатр з'яўляецца сталіцай праекта «Лялечны квартал». Пачынаючы з 2014 года, жыхары і госці Віцебска маюць магчымасць пабачыць спектаклі для дзяцей і дарослых не толькі на сцэне: традыцыяй сталі вулічныя спектаклі і перформансы.

Прафесійны ўзровень «Лялькі» ўжо шмат разоў высока ацэньваўся на конкурсах, фестывалях, ды іншых творчых акцыях у розных краінах, дзе спектаклі на беларускай мове добра ўспрымаліся нават без перакладу.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Загаловак у газеце: Шагал у... руках!

Выбар рэдакцыі

Культура

Дзяніс Раманюк: Я раблю этнаграфію «дваццаць пятым» кадрам

Дзяніс Раманюк: Я раблю этнаграфію «дваццаць пятым» кадрам

Пышныя альбомы, выдадзеныя Дзянісам Раманюком, з задавальненнем трымаюць у хатніх бібліятэках як беларусы, бо адчуваюць гонар за краіну, так і замежнікі, бо невядомую культуру даследуюць праз высакакласны кніжны твор.

Грамадства

Санны рэйд. Як партызаны здзейснілі пераможную аперацыю на Палессі ў 1942-м

Санны рэйд. Як партызаны здзейснілі пераможную аперацыю на Палессі ў 1942-м

Сёлетняя зіма на снег, скажам прама, зусім небагатая. Але ў лютым і сакавіку 1942 года, калі пра глабальнае пацяпленне ніхто і не чуў, снегу было вельмі шмат.

Спорт

Барэц Максім Нягода: Пасля кожнага медаля трэба пачынаць з нуля

Барэц Максім Нягода: Пасля кожнага медаля трэба пачынаць з нуля

Барысаўчанін са шматдзетнай сям'і стаў чэмпіёнам кантынента.

Культура

Хто спявае па-беларуску?

Хто спявае па-беларуску?

Адмысловы плэйліст “Звязды” да Дня роднай мовы.