Вы тут

Мінск другі раз далучыўся да міжнароднага фестывалю «Сусветны дзень паэзіі»


Мінск ужо другі раз далучыўся да міжнароднага фестывалю «Сусветны дзень паэзіі», што пройдзе 21 сакавіка ў 60 гарадах 10 краін свету.


Галоўнай пляцоўкай свята ў беларускай сталіцы будзе Дом Масквы. Тут адбудзецца вялікі паэтычна-музычны канцэрт з удзелам музычных гуртоў і лаўрэатаў конкурснай часткі фэсту, выстаўка-кірмаш мастацкай і вучэбнай літаратуры і буккросінг усляпую. Уваход на мерапрыемства бясплатны, але пажадана мець з сабой кнігу на абмен — з дамашняй бібліятэчкі альбо напісаную вамі, калі вы пачынаючы ці вопытны аўтар. Палова кніг, якія прынясуць наведвальнікі фестывалю (сярод іх чакаюцца ў тым ліку прадстаўнікі Саюза пісьменнікаў Беларусі), будзе перададзена дабрачыннаму фонду «Белы бусел» і трапіць да маленькіх пацыентаў анкацэнтра ў Бараўлянах, а таксама да выхаванцаў дамоў-інтэрнатаў у Вілейцы і Наваградку для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення. Дарэчы, на асобным стэндзе будуць прадстаўленыя і самвыдатаўскія кнігі, напісаныя дзецьмі з анкацэнтра.

Акрамя таго, арганізатары прапануюць гасцям мноства дадатковых цікавінак і забаў: выстаўку жывых скульптур ад эксперыментальнага тэатра-студыі «Залаты рэжысёр» у суправаджэнні сапраўднай кельцкай арфы, інтэрактыўнае тэатралізаванае прадстаўленне, раздачу скруткаў з прадказаннямі на вершах, сувенірны кірмаш і адмысловую фотазону. «Прыходзьце, мы раздадзім #усімпаэзіі», — запэўнівае куратар фестывалю ў Мінску паэтка Ганна Бухта.

Вікторыя ЗАХАРАВА

Загаловак у газеце: Каму паэзіі? Усім!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Палацы, паркi, сядзiбы. На Брэстчыне вядзецца вялiкая работа па аднаўленнi гiсторыка-культурных аб'ектаў

Палацы, паркi, сядзiбы. На Брэстчыне вядзецца вялiкая работа па аднаўленнi гiсторыка-культурных аб'ектаў

Адным з першых у вобласцi пачалi рэстаўрыраваць велiчны палац Сапег у Ружанах.

Грамадства

Шопiнг з дапоўненай рэальнасцю. Тэхналогii 3D-мадэлявання адкрыюць новы фармат гандлю

Шопiнг з дапоўненай рэальнасцю. Тэхналогii 3D-мадэлявання адкрыюць новы фармат гандлю

Наша краiна займае трэцяе месца ў сваiм рэгiёне па колькасцi бескантактавых транзакцый.

Грамадства

Неспадзяваныя падарожжы. Як не згубiцца ў лесе?

Неспадзяваныя падарожжы. Як не згубiцца ў лесе?

Цёплае i вiльготнае надвор'е, якое вось ужо чацвёрты тыдзень з невялiкiмi перапынкамi пануе ў Беларусi, штурхае да таго, каб пайсцi ў лес.