Вы тут

У сталіцы завяршыўся трэці сезон праекта для пенсіянераў "Планшэт з нуля"


Навучальны курс доўжыўся два месяцы з перыядычнасцю заняткаў два разы на тыдзень. Увесь гэты час слухачы вучыліся карыстацца рознымі  мабільнымі праграмамі, здзяйсняць інтэрнэт-плацяжы, браніраваць талоны ў паліклініку або лекі ў аптэках, а таксама стасункаваць з роднымі ў месенджарах.


Сярэдні ўзрост “вучняў” складае 55 гадоў у жанчын і 62 гады — у мужчын. Некаторыя слухачы да наведвання праекта ўвогуле не карысталіся сучаснымі гаджэтамі, многіх на курсы запісалі іх дзеці. Але, як канстатуюць арганізатары праекта — кампанія МТС, у апошні час людзі старэйшага пакалення прыходзяць на іх заняткі ўсё больш “прасунутымі” ў карыстанні мабільнымі прыладамі.

“За апошнія тры гады інтарэсы студэнтаў некалькі змяніліся, — падкрэслівае выкладчык праекта Георгій Шышкан. — Калі раней яны актыўна цікавіліся сацыяльнымі сеткамі, то цяпер больш ахвотна асвойваюць месэнджары Viber і Skype. Таксама папулярнымі сталі праграмы  для чытання, заказ аўтобусных, чыгуначных білетаў і дастаўкі прадуктаў  праз інтэрнэт”.

Праект МТС “Планшэт з нуля” — гэта бясплатныя курсы, на якіх валанцёры дапамагаюць людзям старшага пакалення асвойваць сучасныя тэхналогіі. Урокі інтэрнэт-пісьменнасці для пенсіянераў праходзяць у Мінску і ў іншых гарадах краіны.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».