Вы тут

Вам — у «Парк сямейных дрэваў»


Рэспубліканскі праект з такой назвай распачаўся з Брэста.


Першая алея з удзелам дзесяці самых актыўных, творчых і спартыўных сем'яў абласнога цэнтра закладзена ў парку 1000-годдзя горада.

Удзельнікі акцыі высадзілі саджанцы ліп, якія стануць своеасаблівым сімвалам сямейнага дабрабыту, любові і вернасці. Бо нездарма славяне ўшаноўвалі ліпу як святое дрэва, як дрэва-маці, што дорыць сваім дзецям усё неабходнае. Кожная сям'я прымацавала на дрэва імянную шыльдачку, дзе пазначаны члены сям'і, дата стварэння сям'і або іншыя важныя даты і падзеі. Плануецца, што ўдзельнікі акцыі будуць даглядаць свае дрэвы, перадаючы іх у «спадчыну» з пакалення ў пакаленне.

У сакавіку — красавіку праект «Парк сямейных дрэваў» пройдзе ў кожным рэгіёне Брэсцкай вобласці. Пінск і Баранавічы наступнымі падхопяць эстафету па пасадцы сямейных паркаў і алей.

Асноўнымі арганізатарамі праекта выступаюць Брэсцкі абласны камітэт БРСМ і Брэсцкі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя пры падтрымцы гарадскога выканаўчага камітэта.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Беларусь і ЕС падпішуць візавае пагадненне не пазней за 2 лютага 2020 года

Беларусь і ЕС падпішуць візавае пагадненне не пазней за 2 лютага 2020 года

Верагодна, гэта адбудзецца ўжо ў гэтым лістападзе. 

Грамадства

Як праходзіў ваенна-гістарычны фестываль «Мір-1812»

Як праходзіў ваенна-гістарычны фестываль «Мір-1812»

Трэці раз ваенна-гістарычны фестываль «Мір-1812» на два дні перанёс пасёлак больш чым на два стагоддзі назад. 

Грамадства

Ці заўсёды выгадна афармляць бальнічны

Ці заўсёды выгадна афармляць бальнічны

Сярод знаёмых у мяне ёсць шмат жанчын, якія звяртаюцца да ўрача пры любым занядужанні і пры кожнай магчымасці афармляюць бальнічны ліст. 

Культура

Чаму сучаснае беларускае кіно «невялікае»?

Чаму сучаснае беларускае кіно «невялікае»?

Пісьменнік і дысідэнт Андрэй Сіняўскі, калі расказваў пра ўтрыраваную дробязнасць савецкай «цывілізацыі», прывёў у прыклад аповесць Міхаіла