Вы тут

У Гродзенскай вобласці трое мужчын памерлі ад атручэння тэхнічнай вадкасцю


Найбольш трагічны выпадак адбыўся ў Лідзе. Пасля таго як удалося адчыніць закрытыя знутры дзверы, у кватэры былі знойдзены целы двух мужчын. Таксама тут знаходзіліся пластыкавыя каністры, згодна з этыкеткамі — са шклоамывальнікам. Пры гэтым у адной частка вадкасці адсутнічала, а пустая пластыкавая ёмістасць, знойдзеная ў кватэры, утрымлівала рэзкі хімічны пах.


Літаральна на другі дзень ужо ў Іўеўскім раёне былі дастаўлены ў бальніцу двое мужчын, адзін з якіх у хуткім часе памёр. Аказалася, што яны выпілі тасол. Пры гэтым было ўстаноўлена, што напярэдадні яны разам з двума іншымі знаёмымі таксама ўжывалі гэтую тэхнічную вадкасць. У выніку — смерць аднаго з мужчын і бальнічны ложак для другога.

Па выпадках у Лідзе і Іўі праверку вядуць райаддзелы Следчага камітэта сумесна з органамі ўнутраных спраў, паведаміў афіцыйны прадстаўнік УСК па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч. Вядзецца апытанне родных і знаёмых атручаных. Прызначаны судова-медыцынскія экспертызы ў адносінах да памерлых і пацярпелага, а таксама судова-хімічныя экспертызы для высвятлення саставу вадкасці з двух месцаў здарэння.

Маргарыта УШКЕВІЧ

Загаловак у газеце: Выпілі тасол і шклоачышчальнік

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.