Вы тут

У авангардзе — “Белая Русь”


Святочны канцэрт, прысвечаны Дню абаронцаў Айчыны, адбыўся ў Доме дружбы народаў Самарскай вобласці па ініцыятыве тамтэйшай маладой беларускай суполкі


Хоць ужо больш за чвэрць стагоддзя няма Савецкага Саюза, ды жывыя традыцыі ўшанавання мужчын, абаронцаў Айчыны як у Расіі, так і ў Беларусі. Асабліва ж іх шануюць тыя, хто сам насіў ці носіць пагоны. Сярод такіх — актывісты Самарскай абласной арганізацыі па захаванні й развіцці культуры беларускага народа “Белая Русь”. У прыватнасці, кіраўнік суполкі Алег Ксяндзоў, які мае глыбокія беларускія родавыя карані, нарадзіўся ў Дрэздэне (ГДР), у сям’і вайскоўца. У 1972 годзе закончыў 21‑ю мінскую школу, потым — Кастрамское Вышэйшае ваеннае каманднае вучылішча хімічнай абароны (1976). Служыў на розных пасадах у Беларусі, Венгрыі, закончыў Ваенную акадэмію хімабароны (1987). У 1986‑м удзельнічаў у ліквідацыі аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Воінскую службу, палкоўнікам ужо, завяршаў у Прыволжскім рэгіянальным цэнтры Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Расіі. У актыве суполкі таксама Сяргей Валошчык — ён закончыў Тульскае ваенна-будаўнічае вучылішча (1986), служыў у Прыволжскай ваеннай акрузе. Таму й зразумела, чаму менавіта суполка “Белая Русь” ладзіла 21 лютага святочны канцэрт у Доме дружбы народаў Самарскай вобласці.

Святочную імпрэзу адкрывалі кіраўнік суполкі “Белая Русь” Алег Ксяндзоў і намеснік дырэктара ДДН Пётр Сучкоў. Канцэрт пачаўся з выступу ансамбля беларускай песні “Белая Русь”, у праграме паўдзельнічалі тры творчыя калектывы Дома культуры “Заря”, клуб аўтарскай песні “Жигули”, клуб “Патриот” ды іншыя. Маладыя хлопцы з ліцэя “Созвездие” пранікнёна спявалі песню Алега Газманава “Офицеры”, якую ўсе слухалі стоячы. А напрыканцы гурт “Белая Русь” выканаў беларускую песню “Мы вам жадаем”. Да віншаванняў далучыліся кіраўнікі нацыянальна-культурных арганізацый Самарскай вобласці, якія былі на свяце.

23 лютага супрацоўнікі Дома дружбы народаў, старшыні, актывісты нацыянальна-культурных аб’яднанняў паўдзельнічалі ў цырымоніі ўскладання вянкоў і кветак да гарэльефа “Скорбящей Матери-Родине” ў гонар дня вайсковай славы — Дня абаронцы Айчыны. Яны прайшлі пад сцягамі Самарскай вобласці, Дома дружбы народаў і Саюза народаў Самарскай вобласці.

Алесь Мурочак

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.