Вы тут

Лукашэнка павіншаваў Такаева з уступленнем на пасаду Прэзідэнта Казахстана


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Касым-Жамарта Такаева з уступленнем на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан. Аб гэтым піша БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу беларускага лідара.


"У Беларусі вы вядомы як мудры дзяржаўны дзеяч, які даўно заслужыў павагу казахстанскага народа. У ходзе нашай нядаўняй сустрэчы ў Мінску вамі была пацверджана гатоўнасць да далейшага ўмацавання ўзаемадзеяння паміж дзвюма краінамі", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы перакананы, што беларуска-казахстанскае ўсебаковае плённае супрацоўніцтва будзе і ў далейшым развівацца ў духу стратэгічнага партнёрства і даверу.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Касым-Жамарту Такаеву добрага здароўя, дабрабыту і новых стваральных дасягненняў на вышэйшай дзяржаўнай пасадзе.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.