Вы тут

У Верхнядзвінскім раёне мужчына праваліўся пад лёд


20 сакавіка ў службу выратавання Верхнядзвінскага раёна паступіла паведамленне аб тым, што на Асвейскім возеры ў палонку праваліўся мужчына. Ён знаходзіўся на адлегласці каля 20 метраў ад берага, гаворыцца на сайце МНС Беларусі.


69-гадовага мужчыну вынялі з вады і перадалі брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі з папярэднім дыягназам "агульнае пераахаладжэнне". Пенсіянера шпіталізавалі ва ўстанову аховы здароўя.

Як высветлілася пазней, мужчына выйшаў на лёд з мэтай аматарскай лоўлі рыбы і рухаючыся па возеры праваліўся ў палонку.

З павышэннем тэмпературы паветра выхад на лёд становіцца вельмі небяспечным і чарговы паход на вадаём можа скончыцца трагічна, папярэджваюць у МНС.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.