Вы тут

Вялікі скарб старых манет экспануецца ў музеі Беларускага Палесся


У музеі Беларускага Палесся ўпершыню прадставілі публіцы вялікі скарб манет XVI-XVII стагоддзяў, паведамляе БЕЛТА.


Выстаўка з'яўляецца часткай праекта "Скарбы Пінскай зямлі", які прымеркаваны да акцыі "Пінск - культурная сталіца Беларусі". На працягу 2019 года ў музеі штоквартальна будуць экспанавацца скарбы, знойдзеныя ў рэгіёне ў розныя гады. Першым мерапрыемствам з цыкла стала прэзентацыя эксклюзіўнага грашовага скарбу. Яго ў красавіку 1941 года ў вёсцы Лактышы Ганцавіцкага раёна знайшоў вучань пачатковай школы Дзмітрый Зуйкевіч.

Знаходка складалася не менш як з 7 тыс. манет XVI-XVII стагоддзяў. З іх захаваліся больш за 6,4 тыс., якія знаходзяцца ў фондах музея Беларускага Палесся. На выстаўцы пінчане прадставілі частку скарбу - звыш 400 манет. Былі адабраны найбольш каштоўныя экспанаты: медныя соліды караля Яна ІІ Казіміра Вазы, білонныя манеты са сплаву медзі і серабра розных наміналаў, сярэбраныя. Яны адчаканены ў Рэчы Паспалітай, прыбалтыйскіх уладаннях Швецыі, Прусіі, Свяшчэннай Рымскай імперыі.

"Цалкам магчыма, што гэты скарб быў спадчынай шляхціца сярэдняга дастатку. Яго кошт, паводле прыкладных падлікаў, ацэньваецца ў памеры большым за 2,5 тыс. злотых трэцяй чвэрці XVII стагоддзя. За гэтыя грошы можна было купіць невялікі маёнтак", - адзначыў загадчык навукова-асветнага аддзела музея Валерый Кабрынец.

Супрацоўнікі музея дапоўнілі выстаўку пазнавальнай інфармацыяй. Наведвальнікі могуць даведацца аб грашовых адзінках таго часу, колькі каштавалі пэўныя тавары. "Напрыклад, за 20 злотых у 1687 годзе можна было купіць карову. А 230 кг аўса каштавалі 16 злотых, тая ж колькасць гароху - 24. У 1653 годзе за 30 літоўскіх грошаў можна было купіць касу або сякеру", - растлумачыў субяседнік.

Экспазіцыя будзе працаваць да 31 сакавіка. Другую выстаўку праекта прадставяць публіцы летам. Магчыма, гэта будзе рэчавы яўрэйскі скарб, знойдзены ў Пінску ў 2000-я гады.

Музей Беларускага Палесся, які ў кастрычніку адзначыць сваё 95-годдзе, актыўна падтрымлівае акцыю "Пінск - культурная сталіца Беларусі". Ва ўстанове культуры запланавана шмат мерапрыемстваў, у тым ліку з міжнародным удзелам.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».