Вы тут

Кацельня сельскага ДК у Салігорскім раёне абрынулася з-за выбуху катла


20 сакавіка выратавальнікам паступіла паведамленне пра тое, што адбыўся разрыў ацяпляльнага катла і абвальванне канструкцый кацельні на тэрыторыі дома культуры ў вёсцы Хорастава Салігорскага раёна, гаворыцца на сайце МНС Беларусі.


Калі да месца выкліку прыбылі падраздзяленні МНС, высветлілася, што адбылося разбурэнне будынка кацельні без далейшага гарэння. Качагар у момант выбуху знаходзіўся на тэрыторыі і займаўся нарыхтоўкай дроў, ён не пацярпеў.

Пазней у ходзе высвятлення абставінаў стала вядома, што пры правядзенні электрамантажных работ у доме культуры кацельня была абясточаная. Папярэдне, у выніку прыпынку вадзяной помпы ў працуючым катле спынілася цыркуляцыя вады, што і прывяло да яго разрыву. Былі пашкоджаны сцены, перакрыцце і дах будынка кацельні. Пацярпелых няма.

Выбар рэдакцыі

Культура

Больш за 100 літаратараў з усіх рэгіёнаў краіны возьмуць удзел у мерапрыемствах Дня беларускага пісьменства

Больш за 100 літаратараў з усіх рэгіёнаў краіны возьмуць удзел у мерапрыемствах Дня беларускага пісьменства

Свята, якое ўжо традыцыйна ладзіцца ў першую нядзелю верасня, сёлета прымае Слонім.

Грамадства

Як працуюць сядзелкі

Як працуюць сядзелкі

Попыт на сядзелак ці медсясцёр, якія могуць даглядаць цяжка хворых людзей на даму, пастаянна расце.