Вы тут

Карлюкевіч: Рэкамендаваць добрыя кнігі павінны і пісьменнікі


Рэкамендацыя добрых кніг для чытання справа не толькі бібліятэк, але і грамадскасці, у тым ліку публіцыстаў і пісьменнікаў. Такое меркаванне сёння выказаў міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч на сустрэчы ў Гродзенскай абласной навуковай бібліятэцы імя Я.Ф. Карскага, перадае БЕЛТА.


Удзельнікамі мерапрыемства сталі пісьменнікі, паэты, публіцысты, выдаўцы з Гродзенскага рэгіёна, калектыў бібліятэкі. Падчас дыялогу была закранутая тэма папулярнасці кніг, іх прасоўвання.

"Лічу, што прапаганда той ці іншай кнігі, рэкамендацыя творы, напрыклад, як добрай прылады для выхавання, справа не толькі і не столькі бібліятэкараў, колькі грамадскасці: ад педагогаў да пісьменнікаў і публіцыстаў. Чым больш будзе абмеркаванняў таго, што чытаюць, што варта прачытаць, чым больш будзе аўтарытэтных меркаванняў на гэтую тэму, тым больш будуць да іх прыслухоўвацца", - адзначыў Аляксандр Карлюкевіч і дадаў, што таксама развіваецца кнігавыдавецкая сфера: у Беларусі ў мінулым годзе пабачылі свет звыш 9,6 тыс. назваў кніг і брашур.

На сустрэчы былі разгледжаны і пытанні, звязаныя з дзейнасцю інфармацыйнай сферы. Увага таксама была ўдзелена канцэпцыі інфармацыйнай бяспекі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».