Вы тут

Фотавыстава пра жанчын, якія зламалі стэрэатыпы, адкрыецца ў Мінску


“Яе справа” — фотавыстава пра беларусак, якія знайшлі сябе ў рэдкіх прафесіях. Іх выбіраюць нямногія з жанчын і застаюцца ў іх нямногія. З чым сутыкаецца чалавек, які абраў непапулярны шлях? Як узнагароджваецца прафесійны выбар, заснаваны на асабістых перавагах, імкненнях і здольнасцях, а не на чаканнях грамадства?


36 фатаграфій і асабістыя гісторыі перанясуць наведвальнікаў выставы на месца працы гераінь. Сярод іх прадстаўніцы такіх нехарактэрных для жанчын прафесій, як ствалавы падземны рабочы, ляснічы, электраманцёр, кіроўца-выпрабавальнік, мехатронік і іншыя.

Фотавыстава стала часткай праекту “Занятасць, прафесійная адукацыя і навучанне ў Беларусі”, які фінансуецца Еўрапейскім саюзам. Партнёры праекта — міністэрствы адукацыі, працы і сацыяльнай абароны, эканомікі і Рэспубліканскі інстытут прафесійнай адукацыі.

Урачыстае адкрыццё выставы адбудзецца 27 сакавіка ў 16.00. Месца правядзення — культурны цэнтр "Корпус", вуліца Машэрава 9, корпус 8. Мерапрыемства будзе доўжыцца да 10 красавіка.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.