Вы тут

На БЧ 28 сакавіка пройдзе “Адзіны дзень пасажыра”


Ён адбудзецца з 14.00 да 17.00 на чыгуначных вакзалах пазакласных і першага класа ў Мінску, Брэсце, Баранавічах, Гродне, Гомелі, Магілёве, Віцебску, Оршы. Сёлета гэта першае мерапрыемства такога кшталту.


Мэта “Адзінага дня пасажыра” — вывучэнне меркавання спажыўцоў транспартных паслуг, забеспячэнне зваротнай сувязі з кліентамі Беларускай чыгункі. Праз правядзенне такіх сустрэч можна абмеркаваць пытанні, звязаныя з перавозкамі пасажыраў чыгуначным транспартам агульнага карыстання ў рэгіёнах, нагадалі ў прэс-службе магістралі.

У “Адзіным дні пасажыра” прымуць удзел спецыялісты пасажырскай службы ўпраўлення Беларускай чыгункі, кіраўнікі і спецыялісты аддзяленняў дарогі, а таксама начальнікі вакзалаў. Месцы правядзення мерапрыемстваў на вакзалах будуць аформлены ў адзіным карпаратыўным стылі.

У рамках правядзення мерапрыемства пасажыры змогуць задаць спецыялістам беларускай магістралі пытанні ў вуснай і пісьмовай формах. Іх звароты будуць разгледжаны ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь "Аб звароце грамадзян і юрыдычных асобаў".

“Адзіны дзень пасажыра” праводзіцца на Беларускай чыгунцы рэгулярна ў апошні чацвер трэцяга месяца квартала. Стасункі ў новым фармаце сталі для магістралі традыцыйнымі цягам ужо некалькіх гадоў, яны ладзяцца з 2015 года. Правядзенне такіх мерапрыемстваў спрыяе далейшаму развіццю пасажырскіх перавозак і павышэнню якасці паслуг. У асноўным ад пасажыраў паступаюць прапановы, звязаныя з раскладам руху пасажырскіх цягнікоў і ўдасканаленнем работы пасажырскага комплексу. 

Таксама ў мэтах удасканалення арганізацыі пасажырскіх перавозак магістраль пастаянна вывучае меркаванне пасажыраў шляхам правядзення анкетавання. Пытанні анкет размяшчаюцца на сайце Беларускай чыгункі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.