Вы тут

Мінпрыроды заклікае далучыцца да акцыі "Гадзіна Зямлі"


Сёлета яна пройдзе 30 сакавіка. На адну гадзіну — з 20.30 да 21.30 — жыхарам Беларусі прапануецца адмовіцца ад выкарыстання электрапрыбораў, каб яшчэ раз падкрэсліць сваё неабыякавае стаўленне да праблемы змянення клімату.


Фота ria56.ru

Акцыя "Гадзіна Зямлі" — штогадовая міжнародная падзея, арганізатарам якога выступае Сусветны фонд дзікай прыроды (WWF). Акцыя праводзіцца ў апошнюю суботу сакавіка з заклікам выключыць святло і іншыя не жыццёва важныя электрапрыборы (акрамя ліфтоў) на адну гадзіну, каб стымуляваць цікавасць да праблемы змянення клімату, энергетычнага аб'яднання чалавецтва.

Упершыню гэта мерапрыемства было арганізавана Сусветным фондам дзікай прыроды ў Аўстраліі сумесна з выданнем The Sydney Morning Herald у 2007 годзе, ужо на наступны год атрымала сусветную падтрымку, а ў 2009-м стала самай масавай акцыяй у гісторыі чалавецтва. Паводле ацэнак WWF, тады акцыя закранула больш за мільярд жыхароў планеты.

Беларусь з'яўляецца актыўным удзельнікам акцыі. Мерапрыемства шырока падтрымліваюць Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, прадстаўнікі розных экалагічных арганізацый, органы дзяржаўнага кіравання.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.