Вы тут

У Дрыбінскім раённым Савеце дэпутатаў — новы старшыня


Днямі адбылася чарговая адзінаццатая сесія Дрыбінскага раённага Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання.


У ёй прынялі ўдзел старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Харытончык, старшыня Дрыбінскага раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Гатоўчык, а таксама дэпутаты раённага Савета дэпутатаў, старшыні сельвыканкамаў, кіраўнікі арганізацый раёна, піша раённая газета «Савецкая вёска».

На сесіі на разгляд дэпутатаў райсавета былі вынесеныя справаздачы Дрыбінскага раённага выканаўчага камітэта аб рабоце па сацыяльна-эканамічным развіцці раёна ў 2018 годзе і аб рабоце прэзідыума раённага Савета дэпутатаў па выніках мінулага года. На дванаццатай пазачарговай сесіі райсавета галоўным на парадку дня было пытанне аб датэрміновым вызваленні старшыні Дрыбінскага раённага Савета дэпутатаў Лідзіі Дубікоўскай ад пасады. Лідзія Савельеўна заявіла аб датэрміновым зняцці з сябе паўнамоцтваў старшыні райсавета.

На пасаду старшыні райсавета Дзмітрый Харытончык прапанаваў кандыдатуру Дзмітрыя Пімашэнкі, дэпутата Катэджнай выбарчай акругі № 9, намесніка старшыні райвыканкама.

Тайным галасаваннем дэпутаты раённага Савета дэпутатаў большасцю галасоў прагаласавалі за прапанаваную кандыдатуру на пасаду старшыні Дрыбінскага раённага Савета дэпутатаў.

Дзмітрый Пімашэнка.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.