Вы тут

У Мсціславе абмеркавалі развіццё турызму


Як паведамляе газета «Святло Кастрычніка», раён валодае вялікім турыстычным патэнцыялам. Аб гэтым сведчыла рабочая сустрэча па распрацоўцы новага турыстычнага маршруту на Мсціслаўшчыне, якая адбылася ў райвыканкаме. Удзел у яе рабоце прыняў першы намеснік старшыні райвыканкама Віктар Касалапаў, дырэктар установы «Рэгіянальны цэнтр развіцця» Яўген Зуеў, уладальнік аграэкасядзібы Валожынскага раёна Анатоль Ганец, прадстаўнікі аграэкатурызму, рамеснікі.


Фота: mstlife.by

Адкрываючы мерапрыемства, намеснік дырэктара Рэгіянальнага цэнтра развіцця Аляксандр Сямёнаў адзначыў, што вопыт работы па развіцці турызму ў іншых рэгіёнах краіны паказвае, што на Мсціслаўшчыне выкарыстоўваецца далёка не ўвесь існуючы патэнцыял, хоць яна з'яўляецца вельмі прывабнай для аматараў падарожжаў. У развіцці турыстычнай галіны павінны быць зацікаўлены і тыя, хто займаецца рамесніцтвам, занятыя і самазанятыя жыхары.

Цікавым і актуальным было выступленне прадстаўніка Валожыншчыны. Анатоль Ганец, які з'яўляецца ўладальнікам аграсядзібы «Сядзіба Ганка», падзяліўся сваім бачаннем развіцця турызму ў раёне.

— Мсціслаўшчына, нават пры беглым знаёмстве з яе выдатнымі мясцінамі, прыроднымі ландшафтамі, проста здзіўляе, — прызнаўся прадпрымальнік. — У вас захаваліся не толькі выдатныя помнікі архітэктуры, культуры, на якія вы робіце акцэнты, складаючы турыстычныя маршруты. Магу вас запэўніць, што ўвагу прыцягваюць і многія прыватныя дамы, якія маюць архітэктурныя асаблівасці, якія не ўбачыш ні ў адным райцэнтры Беларусі.

— Вясковы турызм як адзін з кірункаў турыстычнай галіны становіцца ўсё больш папулярным, — рэзюмаваў вынік рабочай сустрэчы Віктар Касалапаў. — На Мсціслаўшчыне зарэгістраваны сем аграсядзіб. Зыходзячы з вопыту раёнаў, дзе кааперацыя музейных работнікаў, сельскіх сядзіб, рамеснікаў, арганізатараў актыўнага турызму робіць яго больш эфектыўным, нам таксама варта задумацца аб стварэнні падобнага аб'яднання. Гэта, несумненна, павінна станоўча адбіцца на прыцягненні турыстаў, садзейнічаць развіццю самазанятасці насельніцтва і прынесці дадатковы даход усім, хто зацікаўлены ў развіцці турызму ў раёне.

Загаловак у газеце: Аб'яднацца, каб атрымаць поспех

Выбар рэдакцыі

Культура

Больш за 100 літаратараў з усіх рэгіёнаў краіны возьмуць удзел у мерапрыемствах Дня беларускага пісьменства

Больш за 100 літаратараў з усіх рэгіёнаў краіны возьмуць удзел у мерапрыемствах Дня беларускага пісьменства

Свята, якое ўжо традыцыйна ладзіцца ў першую нядзелю верасня, сёлета прымае Слонім.

Грамадства

Як працуюць сядзелкі

Як працуюць сядзелкі

Попыт на сядзелак ці медсясцёр, якія могуць даглядаць цяжка хворых людзей на даму, пастаянна расце.

Культура

Алесь Родзім: Рабілі «афармілаўку» для калгасаў, вярталіся ў свае падвалы і працягвалі маляваць

Алесь Родзім: Рабілі «афармілаўку» для калгасаў, вярталіся ў свае падвалы і працягвалі маляваць

Беларускаму складніку Тахелеса прысвечаны арт-фестываль «Міфалагема тысячагоддзя», што адкрыўся ў прасторы Ок16 15 жніўня.