Вы тут

На Магілёўшчыне наводзяць парадак на зямлі


У гэтым рэгіёне з пачатку сакавіка да канца красавіка абвешчаны месячнік па добраўпарадкаванні тэрыторый.


Фота: www.рnіvа.bу

«Вясна прыйшла — радасць прынесла», — кажуць у народзе. Сапраўды, з гэтай парой года звязана шмат станоўчых эмоцый, але ёсць і іншы бок, не такі ўжо прыгожы. Снег растае, адкрываючы позірку зусім непрывабныя карціны бурага леташняга лісця, рознага смецця. Натуральна, што патрэбна вялікая ўборка з удзелам кожнага, бо мы павінны праяўляць клопат аб навакольным асяроддзі, у якім жывём.

Напрыклад, у Асіповіцкім раёне кожны чацвер вызначаны адзіным санітарным днём, зацверджаны асноўныя мерапрыемствы па добраўпарадкаванні тэрыторый населеных пунктаў, прадпрыемстваў, арганізацый, паведамляе «Асіповіцкі край».

А Магілёўская раённая газета «Прыдняпроўская ніва» расказвае аб суботніку, які прайшоў у аграгарадку Масток. Працоўны дэсант, у склад якога ўвайшлі супрацоўнікі ўпраўленняў і аддзелаў раённага выканаўчага камітэта, справіўся з усімі задачамі. На тэрыторыі аграгарадка прыбіралі галінкі, зграбалі лісце, падмяталі, рамантавалі платы.

Сельгаспрадпрыемствы, размешчаныя на тэрыторыі сельсавета, — ААТ «Палыкавічы» і ААТ «Магілёўскі лянок» — далі трактары з прычэпамі для вывазу смецця. Работнікі ДЛГУ «Магілёўскі лясгас» і ДРБУ-128 бензапіламі выразалі хмызняк. Работнікі ўчастка жыллёва-камунальнай гаспадаркі вывозілі на кацельню адходы, якія засталіся пасля абрэзкі дрэў. Работнікі аддзялення паштовай сувязі наводзілі парадак на стаянцы для аўтатранспарту, прадстаўнікі райветстанцыі прыбіралі прыдарожныя тэрыторыі. Усяго на суботніку працавалі 50 чалавек.

Старшыня Мастоцкага сельскага Савета Валянціна Мацькова не толькі кіравала працэсам, але і прымала самы непасрэдны ўдзел у прыборцы. У суботніку паўдзельнічалі таксама старшыня райвыканкама Анатоль Дуцько і старшыня райсавета дэпутатаў Сяргей Ярошчанка.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.