Вы тут

Спектакля «Восем пачуццяў, або Нараджэнне чалавека» пакажуць 2 красавіка


2 красавіка на сцэне Рэспубліканскага палаца культуры прафсаюзаў будзе прадстаўлена прэм'ера спектакля «Восем пачуццяў, або Нараджэнне чалавека».


Адметнасць пастаноўкі ў тым, што гэты праект міжнародны, зладжаны сумесна беларускім сямейным інклюзіўным тэатрам «і» і галандскім тэатрам Kazou пры цэнтры даследавання аўтызму. Спектакль, у якім заняты каля 80 прафесійных акцёраў і аматараў, будзе прадстаўлены ў фармаце васьмі ўзаемазвязаных навел, кожная з якіх прысвечаная пэўнаму пачуццю. Прыдумаў гэтыя кранальныя гісторыі адзін з выхаванцаў і акцёраў тэатра Кастусь Жыбуль. «Удзел у нашым спектаклі для дзяцей з аўтызмам мае значны «тэрапеўтычны» эфект: граючы пачуцці на сцэне, юныя акцёры вучацца лепш разумець уласныя эмоцыі — а гэта менавіта тое, чаго дзецям з асаблівасцямі светаўспрымання часам не стае, — адзначае сцэнарыст і рэжысёр пастаноўкі, мастацкі кіраўнік сямейнага інклюзіўнага тэатра «і» Ірына ПУШКАРОВА.

Вікторыя ЗАХАРАВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».