Вы тут

Мар'яна Шчоткіна здзейсніла рабочы візіт у Бялыніцкі раён


Віцэ-спікер верхняй палаты парламента Мар'яна ШЧОТКІНА здзейсніла рабочы візіт у Бялыніцкі раён, што на Магілёўшчыне.


www.zara.by

У прыватнасці, яна наведала СВК «Калгас «Радзіма» ў рамках адзінага дня інфармавання. Гэтая гаспадарка абраная невыпадкова, піша раённая газета «Зара над Друццю». Менавіта яна з'яўляецца пляцоўкай для пераймання працоўнага і жыццёвага вопыту. Тут штогод дабіваюцца высокіх паказчыкаў у эканамічнай дзейнасці, на высокім узроўні развіты сацыяльная сфера, культура вытворчасці, адбываецца моцнае ўзаемадзеянне паміж усімі сферамі жыцця і дзейнасці вяскоўцаў праз далучэнне да гістарычнай спадчыны і традыцый, прывіцця любові і павагі да малой радзімы, да сваіх каранёў.

Разам са старшынёй СВК, заслужаным работнікам сельскай гаспадаркі Аляксандрам Лапацентавым віцэ-спікер верхняй палаты парламента наведала сацыяльныя аб'екты гаспадаркі: Алею Славы, музей сельгаскааператыва, дзе азнаёмілася з гісторыяй калгаса, захаваннем працоўных дасягненняў і традыцый, якія сёння перадаюцца падрастаючаму пакаленню.

Падчас сустрэчы з прадстаўнікамі працоўнага калектыву намеснік старшыні Савета Рэспублікі закранула самыя разнастайныя тэмы. У першую чаргу яна падзялілася ўражаннямі ад «Вялікай размовы з Прэзідэнтам», у якой прымала ўдзел. Таксама Мар'яна Шчоткіна акцэнтавала ўвагу на аспектах дзейнасці Саюзнай дзяржавы, функцыянаванні заканадаўчай улады і сацыяльнай накіраванасці бюджэту краіны.

Падчас сустрэчы ўзнімаўся шэраг пытанняў, якія датычыліся дэмаграфічнай сітуацыі ў краіне, сацыяльнай абароны шматдзетных сем'яў, пенсійнага забеспячэння...

— Для таго каб жыць камфортна і ўтульна, трэба ствараць неабходныя ўмовы, — падкрэсліла Мар'яна Акіндзінаўна. — А для гэтага кожны павінен працаваць на сваім месцы. Падчас сустрэчы са старшынёй сельгаскааператыва ўпэўнілася, што тут ёсць сапраўдны гаспадар, чалавек, які нераўнадушны да праблем сваіх аднавяскоўцаў, кіраўнік з перспектыўнымі поглядамі. У вас дакладна адладжана сістэма ўзаемадзеяння ўсіх сфер жыццядзейнасці, падрастаючае пакаленне акружана клопатам з боку і школы, і бацькоў.

Наколькі прыемна бацькам бачыць, што на іх вытворчых аб'ектах вывешаны спісы з поспехамі і дасягненнямі дзяцей у школе. У той жа час і дзеці адчуваюць гонар за сваіх бацькоў у тым, што іх родзічы — перадавікі вытворчасці. Важная і матэрыяльная падтрымка — стыпендыі найлепшым вучням школы, якія аплачвае гаспадарка. У сельгаскааператыве замацоўваюцца маладыя спецыялісты, захоўваюцца традыцыі і гісторыя. Гэта з'яўляецца моцным стымулам для людзей, — ёсць упэўненасць у заўтрашнім дні. Гэтым трэба не толькі ганарыцца, але і цаніць.

Загаловак у газеце: Стабільнасць стымулюе людзей

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».