Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Зараз самы час завяршаць назапашаныя справы, падводзіць вынікі і аддаваць даўгі. Дарэчы, нядрэнна было б узяць адпачынак. Тым жа, у каго наперадзе звычайны працоўны тыдзень, важна захоўваць душэўную раўнавагу, бо магчымыя канфлікты з калегамі і дадатковыя патрабаванні ад начальства. У канцы тыдня старайцеся не прымаць паспешлівых рашэнняў, паспрабуйце перш усё як след абдумаць.

ЦЯЛЕЦ. З'явіцца шанц нагнаць упушчаныя магчымасці ў той сферы, якая для вас найбольш важная. А што гэта — работа або асабістае жыццё — вырашайце самі. Зможаце прааналізаваць, як і па якіх сцэнарыях разгортваюцца адносіны з людзьмі. І адчуеце, з якіх элементаў часу складаецца ваша жыццё. Паспрабуйце не паддавацца на эмацыянальныя правакацыі і не ўвязвацца ў спрэчкі. У нядзелю будзе дарэчы пасіўны адпачынак, дазвольце сабе як след выспацца.

БЛІЗНЯТЫ. Паспяховы тыдзень. Вас чакаюць любоўныя прызнанні і рамантыка. Але для дасягнення важных мэт не дазваляйце сабе расслабляцца. Панядзелак закруціць у віры прыемных падзей. У аўторак зможаце ўвайсці ў зайздросны працоўны рытм. Вашай кіпучай дзейнасці не зможа перашкодзіць нішто. Будзьце ўпэўненыя ў сабе і часцей усміхайцеся.

РАК. Неабходна ўмацоўваць свой аўтарытэт і берагчы рэпутацыю. Старайцеся менш гаварыць і больш слухаць. Не спрабуйце нікому навязваць сваё меркаванне, гэтым вы толькі адштурхняце ад сябе аднадумцаў. У пачатку тыдня вашы смелыя распрацоўкі і новыя ідэі будуць адзначаны начальствам, і, як вынік, можна чакаць павышэння па службе. У чацвер неабходна разабрацца з незавершанымі папяровымі справамі. У нядзелю давядзецца заняцца праблемамі падрастаючага пакалення.

ЛЕЎ. Прычынамі няўдач могуць стаць залішняя даверлівасць і нежаданне прааналізаваць сітуацыю. Вы занадта доўга добра сябе паводзілі, час даць выхад унутранаму напружанню, але зрабіць гэта трэба так, каб ніхто з навакольных не пацярпеў. У сераду верагодныя новыя творчыя кантакты і цікавыя прафесійныя прапановы. Не зашкодзіць павышаная ўвага да спраў родных у выхадныя дні.

ДЗЕВА. Поспех будзе залежаць ад упэўненасці ў правільнасці свайго выбару і зладжанасці дзеянняў. У панядзелак будзьце гатовыя дзейнічаць па абставінах. У аўторак усё рабіце самі, а калі не можаце — строга кантралюйце дзейнасць памочнікаў. У гэты дзень магчымыя падманы і скажэнне інфармацыі, паспрабуйце гэтага пазбегнуць. У пятніцу пакіньце ўбаку службовую стараннасць, яна не дасць станоўчых вынікаў. Больш вольнага часу прысвячайце сям'і і дзецям.

ШАЛІ. У пачатку тыдня на вас можа зваліцца шмат клопатаў і дробных, але з'едлівых праблем. Чым больш бескарыслівай падтрымкі вы акажаце людзям, якія жывуць у нястачы, тым больш пазітыўнымі будуць змены ў жыцці. Пачынаючы з серады, варта прытрымлівацца раскладу і не спазняцца. Да дасягнення жаданага выніку застанецца зусім няшмат, таму не раскідвайцеся і займайцеся самымі неадкладнымі справамі. Субота — цудоўны дзень для самаадукацыі ў любой вобласці.

СКАРПІЁН. Захоўвайце спакой і ўпэўненасць ва ўласных сілах. Прафесійныя і фінансавыя справы палепшацца дзякуючы вашай настойлівасці і самааддачы. З'явіцца жаданне змяніць не толькі свой імідж, але і ўнутраны стан. Вас відавочна натхняе блізкі чалавек. Вашы любоўныя пачуцці ўзаемныя. Ініцыятывы аўторка ўвянчаюцца поспехам, калі ўдасца ўтаймаваць нервовасць і не працаваць звыш меры. У суботу, перш чым нешта вырашаць або прадпрымаць, праявіце стрыманасць і разважлівасць.

СТРАЛЕЦ. У гэтыя дні разлічвайце толькі на свае сілы, бо дапамога іншых можа аказаць вам «мядзведжую паслугу», наступствы якой потым будзе цяжка выправіць. Затое зможаце праявіць сябе. У чацвер парадуюць пазітыўныя падзеі і цікавыя сустрэчы. Субота падыходзіць для гутарак з сябрамі і сямейных застолляў. Нядзелю лепш прысвяціць адпачынку ў адзіноце.

КАЗЯРОГ. Калі зберацеся, то будзеце здольныя здзейсніць скачок у кар'еры. У панядзелак верагодныя адказныя перамовы і здабыццё новых дзелавых партнёраў. Вы справядліва мяркуеце, што вартыя большага. Але не бярыце павышаныя абавязацельствы, пры цяперашнім тэмпе працы, вам складана будзе іх выканаць.

ВАДАЛІЎ. Неабходна прыслухацца да голасу розуму, а не ісці на повадзе ў сваіх жаданняў і запалу. У пачатку тыдня будзеце шмат кантактаваць і знаёміцца з новымі людзьмі. Паспрабуйце зрабіць прыемнае ўражанне з першых слоў. Каб у чацвер таемныя нядобразычліўцы не засталі вас знянацку, мабілізуйце свой розум і сілы ды падрыхтуйцеся супрацьстаяць іх атакам. У канцы тыдня адчуеце павышэнне жыццёвага тонусу, а невялікія замінкі ў справах застануцца ў мінулым.

РЫБЫ. На гэтым тыдні плюсоў і мінусаў у прафесійных і асабістых справах будзе пароўну, аднак у цэлым тыдзень спрыяльны, асабліва для творчых пачынанняў. Настрой і працаздольнасць будуць на вышыні, калі вы вызначыце для сябе пэўныя мэты і зловіце кураж. У асабістай сферы не выключаны авантурныя матывы, якія неўзабаве могуць ператварыцца ў цэлую мелодыю, пад якую вам давядзецца скакаць. Аднак, калі паспрабуеце ўтаймаваць сваю ўпартасць, то цалкам зможаце захаваць у сям'і мір і спакой.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.