Вы тут

З'явіцца дадатковы аўтобусны маршрут Гомель-Камунар


Падчас акцыі «Задай пытанне Прэзідэнту» сваю праблему агучыла Ніна Лявоненка, жыхарка аграгарадка Камунар Буда-Кашалёўскага раёна. Жанчына напісала: «Да самай блізкай чыгуначнай станцыі 4 кіламетры, да аўтобуснай — 2. Ад нас ходзяць толькі прыватныя маршруткі. Але цэны ў іх прыстойныя, а льгот для інвалідаў і пенсіянераў няма. Ды і калі інвалід калясачнік, то ўвогуле няма магчымасці паехаць у абласны цэнтр. У раён яшчэ аўтобус пару разоў ходзіць, а ў Гомель няма. Маладым дайсці да суседніх вёсак яшчэ магчыма. А што рабіць пенсіянерам і інвалідам? Ці нельга паспрыяць таму, каб далі нам аўтобус да Гомеля хоць бы некалькі разоў на дзень?».


Цяпер Камунар з абласным цэнтрам звязвае рэгулярны прыгарадны экспрэсны маршрут Гомель — Камунар. Па ім штодзень выконваецца 58 рэйсаў у прамым і зваротным напрамках. Маршруткі абслугоўвае прыватны перавозчык. Сёння кошт паездкі на маршрутцы ад Камунара да Гомеля складае 2,5 рубля. Дырэктар ПТУП «Скартранссэрвіс» Іван Скараходаў адзначыў, што трымае мінімальную цану для пасажыра, які едзе на такую адлегласць. Дарэчы, гэта каля 30 кіламетраў.

Як расказаў генеральны дырэктар ААТ «Гомельаблаўтатранс» Дзмітрый Старасценка, з 1 красавіка аграгарадок Камунар Буда-Кашалёўскага раёна з Гомелем звяжа эксперыментальны аўтобусны маршрут. Ён будзе арганізаваны па серадах і пятніцах. Аўтобусы прыгараднага маршрута Буда-Кашалёва — Гомель (цераз Акцябр) будуць заязджаць у Камунар. Адпраўленне з Камунара — у 9.30 і ад аўтавакзала ў Гомелі — у 17.20. Эксперымент будзе доўжыцца тры месяцы. Разліковы кошт складае 1,96 рубля. Плюс калі чалавек мае права на льготы паводле заканадаўства — адпаведна з імі.

Генеральны дырэктар ААТ «Гомельаблаўтатранс» падкрэслівае, што сацыяльны стандарт па транспартным абслугоўванні насельніцтва Камунара перавыконваецца. Дарэчы, у 2015 годзе аўтобусны парк № 1 ужо ажыццяўляў перавозкі па прыгарадным маршруце Гомель — Камунар, аднак яны былі спынены, бо акупнасць за 11 месяцаў 2015 года склала толькі 26,2 %.

Між тым ад Камунара да раённага цэнтра ёсць рэгулярныя прыгарадныя маршруты філіяла «Аўтобусны парк № 1». Так, па маршруце Буда-Кашалёва — Камунар кожны дзень выконваецца восем рэйсаў у прамым і зваротным напрамках (акрамя нядзелі). Таксама дзейнічае маршрут Уваравічы — Камунар. Гэта два рэйсы ў прамым і зваротным напрамках штодня, акрамя нядзелі.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

Загаловак у газеце: Эксперыментальны маршрут будзе

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У 72-м аб'яднаным вучэбным цэнтры юнакі атрымліваюць і грамадзянскія спецыяльнасці

У 72-м аб'яднаным вучэбным цэнтры юнакі атрымліваюць і грамадзянскія спецыяльнасці

72-і аб'яднаны вучэбны цэнтр, што ў Печах, — самая вялікая воінская часць у Беларусі. 

Грамадства

Распавядаем, як арганізавана меддапамога ў Паставах

Распавядаем, як арганізавана меддапамога ў Паставах

Самым аддаленым ад абласнога цэнтра раёне краіны.

У свеце

Чаму Дональд Трамп захацеў набыць Грэнландыю?

Чаму Дональд Трамп захацеў набыць Грэнландыю?

Цяпер гэтая аўтаномная тэрыторыя ўваходзіць у склад Каралеўства Данія.

Грамадства

Школы Гомельшчыны прайшлі праверку на гатоўнасць да навучальнага года

Школы Гомельшчыны прайшлі праверку на гатоўнасць да навучальнага года

Сё­ле­та ў да­школь­ныя ўста­но­вы ра­ё­на прый­дзе 2 700 ма­лых.