Вы тут

У выхадныя чакаецца няўстойлівае надвор'е


У трэцяй дэкадзе сакавіка ў нас захоўваецца даволі цёплае надвор'е з тэмпературным фонам на 3—7 градусаў вышэй за кліматычную норму. А ў наступныя выхадныя дні, пры чаргаванні атмасферных франтоў і абласцей павышанага ціску, чакаецца няўстойлівае надвор'е, паведамілі спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Сёння ўдзень адаб'ецца ўплыў вобласці павышанага ціску і істотных ападкаў не прагназуецца. У многіх раёнах чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15—20 м/с. Максімальная тэмпература паветра складзе ад плюс 6 да плюс 11 градусаў, па паўднёвым захадзе краіны — да 13 цяпла. І ў суботу надвор'е ў асноўным стане вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску. Будзе пераважна без ападкаў, толькі ўдзень па крайнім паўночным захадзе краіны магчымы невялікія кароткачасовыя дажджы. Уначы месцамі па ўсходзе захаваецца парывісты вецер. Тэмпература паветра ўначы — ад мінус 3 градусаў да плюс 2 градусаў, удзень — плюс 6—13 градусаў, па паўднёвым захадзе — 14—16 цяпла.

А вось у нядзелю чарговая сістэма атмасферных франтоў з поўначы-захаду Еўропы прынясе новую порцыю вільготнага паветра. Уначы і раніцай на большай частцы тэрыторыі, днём у крайніх паўднёва-ўсходніх раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы ад плюс 1 да плюс 7 градусаў, удзень будзе 6—12 цяпла.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у панядзелак уначы прагназуецца без істотных ападкаў, удзень пераважна па паўночна-заходняй палове краіны кароткачасовыя ападкі, у асноўным мокры снег. Ноччу ў асобных раёнах слабы туман, на дарогах галалёдзіца. Уначы чакаецца ад мінус 3 да плюс 3 градусаў, удзень — 3—10 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».