Вы тут

Навіны сталіцы


У мінскіх гатэлях расце колькасць замежных пастаяльяцаў. Па стану на пачатак гэтага года ў сталіцы функцыянавалі 45 гасцініц і сем гасцінічных комплексаў, паведамілі агенцтву «Мінск-Навіны» ў Галоўным статыстычным упраўленні Мінска. Летась тут спыніліся 584,2 тысячы замежных гасцей, з іх 367,3 тысячы — грамадзяне СНД. Найбольшая колькасць прыходзілася на жыхароў Расійскай Федэрацыі — 312,5 тыс., Кітая — 18,8 тыс., Германіі — 16,6 тыс., Літвы — 14,9 тыс., Польшчы — 13,8 тыс. Сярэдні кошт пражывання ў гатэлі беларускай сталіцы ў мінулым годзе склаў 94,2 рубля ў суткі (у 2017-м — 88 рублёў).


У Мінску плануецца змяніць сістэму работы з неэксплуатуемым аўтатранспартам. Пра гэта паведаміў на пасяджэнні рабочай групы па пытаннях утрымання і добраўпарадкавання тэрыторый сталіцы першы намеснік кіраўніка адміністрацыі Фрунзенскага раёна Дзяніс Драпей, перадае карэспандэнт БелТА. Новыя падыходы мяркуюць вызначэнне адзінага аператара, адказнага за вываз і захоўванне кінутых машын, таксама прадугледжана арганізацыя дзевяці парковак, на якія будзе эвакуіравацца аўтахлам.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.