Вы тут

У Microsoft абвясцілі аб хуткім спыненні падтрымкі Windows 7


Абнаўленні для Windows 7 перастануць выходзіць ужо з 14 студзеня 2020 года. Аб гэтым гаворыцца ў паведамленні, размешчаным ў афіцыйным блогу амерыканскага тэхналагічнага гіганта Microsoft.


Так, ужо з 14 красавіка карыстальнікі самай папулярнай аперацыйнай сістэмы ў свеце пачнуць атрымліваць абвесткі, у якіх будзе гаварыцца аб афіцыйнай «даце смерці» Windows 7.

Падобнае рашэнне ў кампаніі было прынята ў сувязі з жаданнем прасоўваць на рынку АС больш актуальныя версіі Windows. Пры гэтым, на дадзены момант «сямёрка» усё яшчэ займае каля 40% ад агульнага аб'ёму сусветнага рынку праграмнага забеспячэння для персанальных камп'ютараў. Доля найбольш актуальнай, «дзесятай» версіі Windows стала перавышаць памеры долі «сямёркі» толькі ў апошнія месяцы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».