Вы тут

У Мінску да II Еўрагульняў з'явіцца 11 тысяч малых архітэктурных формаў


Да II Еўрапейскіх гульняў сталіцу ўпрыгожаць 11 тысяч малых архітэктурных формаў, паведаміла «Мінск-Навінам» кіраўнік службы па добраўпарадкаванні і ўтрыманні аб'ектаў зялёнай гаспадаркі УП «Мінскзеленбуд» Анжаліка Пузанкова.


- Месцы спаборніцтваў, пражывання гасцей і спартсменаў, фан-зоны будуць адзначаны тэматыкай і сімволікай II Еўрапейскіх гульняў, - сказала Анжаліка Пузанкова. - Напрыклад, уздоўж велатрасы ўсталююць створаныя з раслін фігуры спартсменаў на двухколавым транспарце, а таксама МАФ-велапаркоўкі ў выглядзе сцен з зеляніны. За імі - стылізаваныя ровары з кветкавымі кашпо. Там жа можна паставіць і рэальныя, а заадно адпачыць побач на лавачцы.

Па словах Анжалікі Пузанковай, падобныя аб'екты ўжо майструюць на пр. Пераможцаў, вул. Захарава і Прытыцкага. А месцы, дзе будуць праходзіць спаборніцтвы па стральбе, упрыгожаць стэнды з жывых кветак з эмблемамі розных відаў спорту.

На ўездах у горад і каля спартыўных збудаванняў сімволіка II Еўрапейскіх гульняў ужо з'явілася. Плануецца ўсталяваць і талісман - лісяня Лёсіка каля стадыёна «Дынама», на скрыжаванні МКАД і вуліцы Прытыцкага, Магілёўскай шашы, Лагойскага тракта, праспектаў Дзяржынскага і Незалежнасці (у Першамайскім раёне ў маскоўскім кірунку).

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.