Вы тут

12 закладчыкаў наркотыкаў арыштаваны пад Мінскам


Затрымана 12 чалавек, якія рабілі закладкі наркотыкаў і працавалі на адну інтэрнэт-краму. Канфіскавана 1,3 кілаграма розных псіхатропных рэчываў, паведамляе прэс-служба УУС Мінаблвыканкама.


«Двое з затрыманых некалькі месяцаў таму скончылі службу ў войску па кантракце. Наркотыкі раскладвалі на тэрыторыі сталіцы і бліжэйшага прыгарада. Маладыя людзі знялі дом недалёка ад Мінска, дзе фасавалі наркотык на дробныя партыі па 25-50 грам, якія затым раскладвалі для мінёраў драбнейшага рангу, а тыя, у сваю чаргу, атрыманы наркотык дзялілі на разавыя дозы і раскладвалі для канчатковых спажыўцоў. Па месцы жыхарства і ў машыне ў маладых людзей канфіскавана каля 1,2 кг розных наркотыкаў», - распавялі ў міліцыі.

Потым затрымалі яшчэ 10 закладчыкаў ва ўзросце ад 15 да 27 гадоў. Траіх з іх у гэтым годзе ўжо затрымлівалі за незаконны абарот наркотыкаў, яны чакалі суда.

У дачыненні да ўсіх затрыманых распачаты справы па ч. 3 арт. 328 КК (Незаконны абарот наркотыкаў з мэтай збыту)

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».