Вы тут

Хлопец ва Ушацкім раёне закідаў дом пенсіянеркі петардамі


Вельмі незвычайную забаву падчас застолля знайшлі сабе два жыхары аграгарадка Арэхаўна. Сустрэўшы за распіццём спіртных напояў новы дзень, яны адправіліся да суседкі, каб працягнуць весяліцца ўжо там. Прыход гасцей не ўзрадаваў гаспадыню, і жанчына адмовілася пускаць да сябе візіцёраў, паведамляе УУС Віцебскага аблвыканкама.


Адмова была сустрэта дуэтам гасцей па-рознаму. Калі адзін з хлопцаў з ім змірыўся, то другі вырашыў адпомсціць гаспадыні пры дапамозе «жарту». Ён дастаў петарду і засунуў яе ў акно жанчыны. Ад выбуху піратэхнікі з рамы вылецела адно шкло. Другое пры гэтым вытрымала напор ударнай хвалі. Няўдача ніколькі не засмуціла маладога чалавека. Ён узяў камень і з яго дапамогай усё-ткі зрабіў праём у аконнай раме. Пасля гэтага хлопец закінуў у дом яшчэ адну петарду.

Начныя прыгоды скончыліся для хулігана крымінальнай справай па артыкуле 339 КК Рэспублікі Беларусь.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Беларусь і ЕС падпішуць візавае пагадненне не пазней за 2 лютага 2020 года

Беларусь і ЕС падпішуць візавае пагадненне не пазней за 2 лютага 2020 года

Верагодна, гэта адбудзецца ўжо ў гэтым лістападзе. 

Грамадства

Як праходзіў ваенна-гістарычны фестываль «Мір-1812»

Як праходзіў ваенна-гістарычны фестываль «Мір-1812»

Трэці раз ваенна-гістарычны фестываль «Мір-1812» на два дні перанёс пасёлак больш чым на два стагоддзі назад. 

Грамадства

Ці заўсёды выгадна афармляць бальнічны

Ці заўсёды выгадна афармляць бальнічны

Сярод знаёмых у мяне ёсць шмат жанчын, якія звяртаюцца да ўрача пры любым занядужанні і пры кожнай магчымасці афармляюць бальнічны ліст. 

Культура

Чаму сучаснае беларускае кіно «невялікае»?

Чаму сучаснае беларускае кіно «невялікае»?

Пісьменнік і дысідэнт Андрэй Сіняўскі, калі расказваў пра ўтрыраваную дробязнасць савецкай «цывілізацыі», прывёў у прыклад аповесць Міхаіла