Вы тут

У Бабруйску мужчына скраў "Жыгулі" і разбіў іх у ДТЗ праз сто метраў


Увечары 17 сакавіка жыхар Бабруйска, пакінуўшы свой аўтамабіль "ВАЗ 21013" каля крамы па вуліцы Леніна, таксама бесклапотна пакінуў і ключ у замку запальвання. Пакуль знаходзіўся ў краме, 31-гадовы раней неаднаразова судзімы бабруйчанін, які праходзіў міма, звярнуў увагу на "Жыгулі", паведамляе УУС Магілёўскага аблвыканкама.


Скарыстаўшыся тым, што машына была не зачыненая, ён здзейсніў згон. Аднак, не праехаўшы і сто метраў, здзейсніў наезд на плот, дзе і быў затрыманы супрацоўнікамі ДПС АДАІ УУС.

Бабруйскім міжраённым аддзелам Следчага камітэта распачата крымінальная справа па ч. 1 арт. 214 КК Рэспублікі Беларусь (выкраданне транспартнага сродку). Яму пагражае крымінальная адказнасць аж да пазбаўлення волі на тэрмін да пяці гадоў.

Выбар рэдакцыі

Культура

Больш за 100 літаратараў з усіх рэгіёнаў краіны возьмуць удзел у мерапрыемствах Дня беларускага пісьменства

Больш за 100 літаратараў з усіх рэгіёнаў краіны возьмуць удзел у мерапрыемствах Дня беларускага пісьменства

Свята, якое ўжо традыцыйна ладзіцца ў першую нядзелю верасня, сёлета прымае Слонім.

Грамадства

Як працуюць сядзелкі

Як працуюць сядзелкі

Попыт на сядзелак ці медсясцёр, якія могуць даглядаць цяжка хворых людзей на даму, пастаянна расце.

Культура

Алесь Родзім: Рабілі «афармілаўку» для калгасаў, вярталіся ў свае падвалы і працягвалі маляваць

Алесь Родзім: Рабілі «афармілаўку» для калгасаў, вярталіся ў свае падвалы і працягвалі маляваць

Беларускаму складніку Тахелеса прысвечаны арт-фестываль «Міфалагема тысячагоддзя», што адкрыўся ў прасторы Ок16 15 жніўня.