Вы тут

Абрысы Белай Царквы ў Чашніцкім раёне


Нават у напаўразбураным выглядзе будынак бажніцы ўражвае

Траецкая царква на паўвыспе Чарэйскага возера ў вёсцы Белая Царква Чашніцкага раёна была збудавана ў 16 стагоддзі падчас праўлення Багдана Сапегі – заснавальніка чарэйска-ружанскай дынастыі роду Сапегаў. Храм мае вялікае значэнне для гісторыі і культуры: гэта унікальны фрагмент будынка ранняга барока.


Мясцовыя жыхары яе называюць як “белая царква”. І сапраўды, на ацалелай тынкоўцы цагляных сцен яшчэ праглядваецца белы колер вапны.

У сваім напаўразбураным выглядзе будынак бажніцы таксама ўражвае, ён размешчаны ў вельмі маляўнічым месцы — на ўзгорку з трох бакоў акружаны буйным возерам. Напэўна, таму ён прыцягвае сюды архітэктараў, гісторыкаў, мастакоў, рамеснікаў, музыкаў.  Каля сцен царквы не адзін год праходзіць папулярны арт-фэстываль “Sprava”, будзе ён і сёлета.

Пусты і адкрыты храм час ад часу наведваюць  вандроўная моладзь, турысты, пілігрымы… Апошнія ў знак веры пакідаюць абразкі, кветкі і свечкі.

Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».