Вы тут

Грузавік уехаў у натоўп у Малаві: 19 чалавек загінулі, 70 параненыя


На прыдарожным рынку ў малавійскім горадзе Нчэу грузавік уехаў у натоўп, 19 чалавек загінулі і 70 пацярпелі, паведамляе малавійская газета Malawi Nyasa Times.


Сярод загінулых - 13 жанчын, двое мужчын і чацвёра дзяцей.

Па адной з версій, у грузавіка падчас руху адмовілі тармазы, пасля чаго ён з'ехаў з трасы, сутыкнуўся з натоўпам каля рынку, а затым урэзаўся ў прыпаркаваныя мікрааўтобусы.

Міністр ўнутранай бяспекі Малаві Нікалас Даўсі, які наведаў бальніцы, дзе знаходзяцца параненыя, заявіў, што гэта адна з самых страшных аварый у гісторыі краіны. Многія з пацярпелых маюць сур'ёзныя траўмы. Міністр таксама распавёў, што колькасць ахвяр можа ўзрасці, паколькі выратавальная аперацыя на месцы ДТЗ працягваецца, некаторыя параненыя апынуліся заціснутымі сярод пакарабачаных аўтамабіляў, паведамляе Сіньхуа.

Праводзіцца расследаванне, кіроўца грузавіка затрыманы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

​Моладзь пры ўладкаванні на працу жадае заробак у тысячу рублёў

​Моладзь пры ўладкаванні на працу жадае заробак у тысячу рублёў

Хоць толькі збіраюцца выйсці на рынак працы.

Калейдаскоп

Чым Адэса прываблівае турыстаў

Чым Адэса прываблівае турыстаў

Гэта — недарагі адносна іншых курортаў адпачынак.

Грамадства

Як апынуцца ў раннім Сярэднявеччы?

Як апынуцца ў раннім Сярэднявеччы?

Ці сапраўды ў акваторыі сучаснага горада можна ўбачыць і нават праплыць на парусніку вікінгаў?

Грамадства

На Пастаўшчыне адбыўся інклюзіўны фестываль

На Пастаўшчыне адбыўся інклюзіўны фестываль

Для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі «Асаблівыя, як усе».