Вы тут

Абанентам Velcom стала даступная 4G-сетка


Доступ да сеткі прадаставіў інфраструктурны аператар beCloud. Першымі скарыстацца перадачай дадзеных у сетках чацвёртага пакалення змаглі абаненты VELCOM у Мінску, Мінскім раёне, а таксама ў Гомелі. У прысталічным рэгіёне 4G ахоплены Бараўляны, Гатава, Ждановічы, Калодзішчы, Калядзічы, Азярцо, Астрашыцкі гарадок, Прылукі, Ратамка, Самахвалавічы, Сеніца, Смалявічы, Стайкі, Тарасава, Фаніпаль і іншыя населеныя пункты. Забяспечваюць 4G 530 базавых станцый. Ёмістасць сеткі LTE будзе павялічвацца, а тэрыторыя пакрыцця — пашырацца.


Абаненты VELCOM усіх тарыфных планаў, уключаючы архіўныя, змогуць выкарыстоўваць інтэрнэт-трафік, знаходзячыся ў зоне пакрыцця 4G-сеткі, без спагнання дадатковай платы.

Важнай умовай выкарыстання мабільнага інтэрнэту у сетцы 4G з'яўляецца наяўнасць прылады (смартфона, планшэта, USB-мадэма ці Wi-Fi-роутэра) і SIM-карты, якія падтрымліваюць стандарт перадачы дадзеных 4G. Абаненты VELCOM, у якіх і мабільная прылада, і SIM-карта падтрымліваюць новы стандарт, пры знаходжанні ў зоне пакрыцця 4G убачаць адпаведнае абазначэнне на экранах сваіх смартфонаў.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як сучасныя палешукі рыхтуюцца да свята Уваскрэсення Хрыстовага

Як сучасныя палешукі рыхтуюцца да свята Уваскрэсення Хрыстовага

Аўтар «Звязды» расказвае на прыкладзе сваёй сям'і.

Культура

ЗЕНА: Ад сцэны не стамляюся!

ЗЕНА: Ад сцэны не стамляюся!

Графік у артысткі вельмі насычаны.

Грамадства

Звыклыя выключнасці. Ці можна зразумець «лічбавае племя»?

Звыклыя выключнасці. Ці можна зразумець «лічбавае племя»?

Даследаванне «Пакаленне «Z» у пытаннях і адказах» было прадстаўлена падчас навуковага стэндапа, арганізаванага для навучэнцаў профільных педагагічных класаў у БДПУ.

Грамадства

Ежа ці сімвал? Самы час зацікавіцца роспісам яек

Ежа ці сімвал? Самы час зацікавіцца роспісам яек

Карэспандэнт «Звязды» схадзіла на майстар-клас па стварэнні «пісанак».