Вы тут

У Клайпедзе, пры моры-вадзе


Маракі­беларусы ў літоўскім горадзе памятаюць пра зямлю продкаў, не забываюць іх мову і ўжо ствараюць свой музей


Шэраг цікавых імпрэзаў зладзілі актывісты беларускай суполкі “Крыніца” з Клайпеды ў пару, калі адзначаўся Дзень роднай мовы — у пяты ўжо раз. 21 лютага ў Цэнтры нацыянальных культур адкрылася выстава “Жыццё ў слове”. Яе суайчыннікі рабілі сумесна з Дзяржмузеем гісторыі беларускай літаратуры, праект распавядае пра гісторыю беларускага кнігадрукавання. Прэзентавала выставу Вольга Гулева, загадчыца навукова-экспазіцыйнага аддзела музея. Выступаў вакальны гурт “Купалінка” — ён працуе пры суполцы.

Другі праект: прэзентацыя фотавыставы “Сэрца зямлі маёй” у тым жа ЦНК — 23 лютага. Свае творы прадставіў Аляксандр Ласмінскі, вядомы фотамайстар і кіраўнік фотаклуба “Гродна”. Прайшоў і канцэрт “Жыць можа мова родная мая” з удзелам народнага калектыву аўтарскай песні “Элегія” (кіраўніца Таццяна Захарыч) з Вілейкі.

Гэты ж гурт прадставіў 24 лютага праграму духоўнай музыкі “Святло слова” ў парафіяльным доме Пакрова-Мікалаеўскага храма. Тое адбылося разам з прэзентацыяй кнігі “Флотоводцы Белой Руси” (аўтар-складальнік Мікалай Малішэўскі) пра знакамітых маракоў-беларусаў, выдадзенай у Маскве. Згаданы храм асвечаны нядаўна ў партовым горадзе. І гэта падзея знакавая, бо Святы Мікалай, як вядома, лічыцца заступнікам вандроўнікаў, і ў першую чаргу маракоў. Яго ўшаноўваюць два разы на год: 22 траўня і 19 снежня, і свята Міколы адзначаюцца шырока ў горадзе маракоў і рыбакоў. У парафіяльным доме пры храме ёсць зала для бібліятэкі — там будзе й невялікі Марскі музей. У тую залу старшыня суполкі “Крыніца”, ён жа Ганаровы консул Беларусі Мікалай Логвін разам з настаяцелем храма протаіерэем Рыгорам Негурыца запрасілі жыхароў горада, былых і цяперашніх маракоў і марскую суполку на афіцыйную прэзентацыю ў Клайпедзе кнігі “Флотоводцы Белой Руси”. Яна змяшчае нарысы пра флатаводцаў, якія нарадзіліся на зямлі Беларусі ды праславіліся ў свеце.

Мікалай Логвін перадаў асобнікі кнігі ў бібліятэку, падараваў музею выратавальны круг: як сімвал непатапляльнасці. Кнігі атрымалі й ганаровыя госці сустрэчы, у тым ліку былы начальнік Клайпедскага марскога вучылішча Рычардас Зажэцкіс, былы камандуючы ВМФ Літвы адмірал Алег Марыніч. Рычардас Зажэцкіс казаў: за 70 гадоў мараходку ў Клайпедзе закончылі сотні ўраджэнцаў Беларусі, сярод абітурыентаў іх бывала да 60%. І якраз былыя маракі ды іх сем’і, казаў Мікалай Логвін, стваралі суполку “Крыніца” ды ўжо 18 гадоў — у яе актыве.

Дзяніс Смірноў, г. Клайпеда, Літва

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.