Вы тут

Раім схадзіць


Выстава шаўкаграфіі Эндзі Уорхала, паўмарафон з дыстанцыяй, якая растае, прэзентацыя інтэрактыўнага макета Крэўскага замка і «Тэатральны капуснік» – афіша «Звязды» з 25 па 31 сакавіка. 


Выстава шаўкаграфіі Эндзі Уорхала з серыі «Выміраючыя віды»

Дзе: Libra, пр-т Незалежнасці, 37

Калі: па 19 мая

Колькі каштуе: 14 рублёў; судэнтам - 12 рублёў; школьнікам, пенсіянерам, шматдзетным сем'ям - 10 рублёў

З 22 сакавіка выставачная зала «LIBRA» і Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь упершыню ў нашай краіне прадставяць працы аднаго з самых вядомых амерыканскіх мастакоў Эндзі Уорхола. Гэта вядомыя шаўкаграфіі цыклу «Выміраючыя віды» з Дзяржаўнага дарвінаўскага музея (Масква).

Шмат хто ведае гэтага знакамітага мастака поп-арта як аўтара правакацыйных твораў: ён намаляваў Мэрылін Манро, Элізабэт Тэйлар, Джыма Морысана і іншых знакамітых персон. Але не ўсе ведаюць, што ў 1983 годзе Эндзі Уорхал стварыў анімалістычную серыю «Выміраючыя віды». Гэтая серыя была створана каралём поп-арта ў 1983 годзе па просьбе сяброў, абаронцаў дзікіх жывёл Рональда і Фрэйды Фельдман. Гэтая серыя ўключае ў сябе віды жывёл, якія знаходзіліся на мяжы вымірання на момант стварэння работ.

Іншая назва цыклу – «Жывёлы ў грыме», адлюстроўвае спосаб вырабу гэтых партрэтаў. Уорхал выбіраў найбольш натхняючыя фатаграфіі рэдкіх жывёл, а затым эксперыментаваў з колерам, накладваючы яго на паперу праз асаблівыя сеткаватыя трафарэты, пласт за пластом. Глыбокія яркія колеры і іх нечаканыя спалучэнні, а таксама буйны фармат прыцягваюць увагу гледачоў да праблемы небяспекі, якая пагражае намаляваным жывёлам.


Гуканне вясны

Фота: cultur.by

Дзе: Музей Якуба Коласа, вул. Акадэмічная, 5

Калі: 26 - 29 сакавіка

Колькі каштуе: 5 рублёў

Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа прапануе далучыцца да абрадавага свята «Вясна, вясна жаданая!», прыняць удзел у творчых майстар-класах, наведаць тэматычную экспазіцыю «Светлыя мары вясны».

З даўніх часоў надыход доўгачаканай вясны людзі звязваюць з аднаўленнем прыроды пасля зімовага сну, абуджэннем уласнай моцы і светлых пачуццяў. Гуканне вясны – старажытнае свята, якое нашы продкі адзначалі яшчэ да прыняцця хрысціянства, а пазней сталі звязваць яго з рэлігійным святам Дабравешчання. Беларусы аздаблялі дрэвы рознакаляровымі стужкамі, развешвалі на галінках самаробных птушачак з цеста, паперы, тканіны, кардону. Людзі верылі, што птушкі, якія павінны вярнуцца з выраю, заўважаць, што іх чакаюць, і прыляцяць на Радзіму хутчэй.

У перыяд з 26 па 29 сакавіка музей прапануе:

  • майстар-класы па вырабе вясновых паштовак і арыгінальных букетаў з цукерак;
  • 26 сакавіка – правядзенне традыцыйнага літаратурна-фальклорнага свята «Гуканне вясны».
  • 27 сакавіка – майстар-клас па вырабе духмянага мыла;
  • 29 сакавіка – майстар-клас па вырабе птушак з саломы.

ИНАЧЕ. Паўмарафон з дыстанцыяй, якая растае, і дзіцячы забег

Фота: klbamatar.by

Дзе: Лошыцкі парк, пр-д Чыжэўскіх, 10

Калі: 31 сакавіка ў 10.30

Колькі каштуе: дабрачынны ўнёсак ад 15 рублёў, патрэбная рэгістрацыя

Дыстанцыі паўмарафону: 600 м (для дзяцей і пачаткоўцаў), 21 км (для пераможцы), па сілах (для ўсіх астатніх удзельнікаў паўмарафону).

Тры гады таму, 2 красавіка 2016, юныя «Крылы анёлаў» арганізавалі першы інклюзіўны прабег у парку 900-годдзя Мінска, з удзелам дзяцей у калясках і дзяцей з аўтызмам. Шмат каму з такіх дзяцей спорт дапамог выйсці з чатырох сцен і знайсці сваё месца сярод аднагодкаў. Ты можаш падтрымаць нашых анёлаў словам і справай, прыняўшы актыўны ўдзел у паўмарафоне «Иначе»!

Што значыць дыстанцыя, якая растае? Маршрут паўмарафону «Иначе» прадугледжвае разварот роўна пасярэдзіне дыстанцыі і вяртанне да фінішу па ўжо знаёмым шляху. Той, хто першым пераадольвае палову дыстанцыі, 10,6 км, атрымлівае сіні плашч лідара і права разгортваць да фінішу астатніх удзельнікаў. Такім чынам, дыстанцыя да фінішу пачынае «раставаць» для менш падрыхтаваных бегуноў, скарачаючы ім нагрузку.
Змаганне за прызавыя месцы доўжыцца толькі да сярэдзіны дыстанцыі: разгарнуўшыся, удзельнікі бягуць да фінішу камфортным для сябе тэмпам!

Дабрачынны ўнёсак можна ўнесці да 30 сакавіка адным са спосабаў:

  • Банкаўскай карткай на сайце www.wingsangels.by
  • Праз АРІП: грамадскія аб'яднанні - спартыўныя аб'яднанні - Каманда Крылы анёлаў

Просьба захаваць квітанцыю да атрымання стартавага нумара або выслаць фота на info@wingsangels.by


«Гарошак маркет»

Фота: hrodna.life

Дзе: Galileo, вул. Бабруйская, 6

Калі: 30, 31 сакавіка

Колькі каштуе: бясплатна

30 і 31 сакавіка на 3 паверсе ТРЦ Galileo вы зможаце знайсці найцікавыя падарункі, аўтарскія паштоўкі, мноства упрыгожванняў, крафтавае мыла і свечкі, мілыя штучкі, зробленыя сваімі рукамі, цацкі, лялькі, прысмакі ручной работы.

Выбраўшы падарунак на «Гарошак маркет» вы зможаце не хвалявацца не толькі пра арыгінальнасці, але і пра афармленне пакупкі. Майстры вельмі ўважлівыя да дробязяў і дэталяў, таму любы падарунак будзе запакаваны і аформлены так, каб яго адразу можна было дарыць.


Прэзентацыя інтэрактыўнага макета Крэўскага замка

Фота: tatarnikov.com

Дзе: Нацыянальны гістарычны музей, вул. К. Маркса, 12

Калі: 25 сакавіка ў 17.00

Колькі каштуе: бясплатна

25 сакавіка а 17-й гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца прэзентацыя ўнікальнага інтэрактыўнага макета Крэўскага замка – новага праекта з серыі VKL3D «Апыніся ў сэрцы гісторыі!», створанага з выкарыстаннем тэхналогіі 3D друку. Спецыялісты кампаніі «Палімедыя» сумесна з Нацыянальным гістарычным музеем Рэспублікі Беларусь прадставяць прынцыпова новы падыход да рэканструкцыі архітэктурных помнікаў на прыкладзе іннавацыйнага макету Крэўскага замка. Велізарную ролю ў паспяховай рэалізацыі гэтага праекта адыгралі стваральнік серыі VKL3D мастак Ахрэм Белабровік і навуковы кансультант Андрэй Шулаеў, на аснове гістарычных, археалагічных і архіўных даследаванняў якога стваралась мадэль замка.

Прадстаўляемы аўдыторыі макет Крэўскага замка – гэта сапраўдны твор мастацтва, створаны з выкарыстаннем перадавых тэхналогій. Пры вырабе макета была створана дакладнейшая 3D мадэль замка. Для друку выкарыстоўваліся некалькі 3D прынтараў – агульны час працы склаў 180 гадзін, дакладнасць друку дасягнула 0,004 мм. Клапатлівае дэкараванне зрабіла пластык падобным на сапраўдныя камень, зямлю, ваду. Цалкам унікальным макет Крэўскага замка робіць яго інтэрактыўнасць. Паглядзім на яго праз камеру планшэта: загарэліся факелы, пайшоў дым з трубаў, з`явіліся насельнікі замка.

Ганаровым госцем прэзентацыі новага праекта VKL3D «Апыніся ў сэрцы гісторыі!» стане папулярны айчынны тэлевядучы, шоўмэн і акцёр Дзмітрый Врагнель. Аўтар і вядучы рэйтынгавай праграмы “Прыгоды капітана Врангеля” на канале АНТ распавядзе, чаму інтэрактыўныя прадукты могуць быць карыснымі ў справе павышэння турыстычнай прывабнасці Беларусі.


Тэатральны капуснік

Фота: yuga.ru

Дзе: Оk16, вул. Кастрычніцкая, 16

Калі: 27 сакавіка ў 20:00

Колькі каштуе: 25 рублёў

27 сакавіка, у Міжнародны дзень тэатра, самы час наведаць «Тэатральны капуснік».

Праект «Т.О.К.» запрашае зазірнуць не проста за кулісы, а ў звычайнае жыццё акцёраў: даведацца, пра што яны размаўляюць на сваіх кухнях, паслухаць гісторыі, якія назапасіліся за яшчэ адзін год тэатральнага жыцця, і зразумець, якім бачыцца свет у святле сафітаў. Пачуццё гумару – лепшы сябар «чалавека тэатра», таму «капуснік» – гэта заўсёды вясёлы і іранічны погляд на самыя яркія падзеі тэатральнага года.

Мерапрыемства збярэ тэатралаў з усяго Мінска, каб разам адсвяткаваць прафесійнае свята, распавесці гледачам крыху больш «кухонных гісторый» і пачаставаць піражкамі з капустай, прыгатаванымі падчас вечара.


Jazz & Sympho

Дзе: «Верхні горад», пл. Свабоды, 23а

Калі: 28 сакавіка, а 19:00

Колькі каштуе: ад 10 рублёў

Цудоўная, доўгачаканая, шчаслівая вясна – час, калі каханне напаўняе нашыя сэрцы, пульсуе па венах, ззяе іскрынкамі ў вачах, калі пачуццёвыя прызнанні вымаўляюцца на ўсіх мовах свету, а душа спявае і патрабуе акампанементу!

28 сакавіка будзе прадстаўлена праграма «JAZZ & SYMPHO», у якой прагучаць сусветныя хіты, якія стаяць на стыку акадэмічнай і джазавай музыкі, якія належаць кампазітарам розных нацыянальных школ. У гэты цудоўны вечар кожны зможа атрымаць асалоду ад творамі вядомых кампазітараў і музыкаў такіх, як: Quincy Jones, Jerry Herman, Lennie Niehaus, Kenny Dorham, Robert W.Smith, Doug Beach, Джордж Гершвін, Аляксандр Цфасман, Астор Пьяццолла, Эніа Марыконэ і многіх іншых.

Адказнымі за займальнае падарожжа ў свет чароўных мелодый будзе джазавы «Big Band» пад кіраўніцтвам Віктара Валатковіч і дырыжора Аляксандра Мохава, а таксама «Sounds Flight Orchestra» дырыжор Вераніка Касарэўская.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.