Вы тут

Як павінны выглядаць пакоі для здачы допінг-пробы?


Адным з найважнейшых аспектаў буйнога спартыўнага форуму з'яўляецца антыдопінгавая праграма. Для Еўрапейскіх гульняў яна распрацавана і будзе рэалізавана пад непасрэдным кіраўніцтвам медыцынскай антыдопінгавай камісіі Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў. Асноўная мэта праграмы — абарона правоў «чыстых» спартсменаў, інакш кажучы, арганізатары павінны забяспечыць чыстыя і роўныя ўмовы для ўсіх удзельнікаў спаборніцтваў.


sports.ru

Прадстаўнікі Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў цяпер часта наведваюць Беларусь і спартыўныя аб'екты, на якіх будуць праходзіць спаборніцтвы, для таго, каб пераканацца, што ўсё адпавядае міжнародным стандартам. Перш за ўсё гэта датычыцца пакояў, дзе будзе праходзіць здача проб. «У нас узніклі пэўныя праблемы з тым, што акрамя аналізаў мачы практычна ва ўсіх відах спорту плануецца рабіць забор крыві, — расказвае менеджар па антыдопінгавым кантролі фонду «Дырэкцыя ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года» Кацярына Курыленкава. — Да памяшканняў, дзе адбываецца забор крыві, ёсць дадатковыя патрабаванні, не на ўсіх спартыўных аб'ектах яны выкананыя. На жаль, у нас ёсць спартыўныя аб'екты, дзе, нягледзячы на тое што рэгулярна праходзяць спаборніцтвы, пунктаў для здачы допінг-проб наогул няма або іх трэба паляпшаць».

Самае галоўнае, што павінна быць добраўпарадкавана ў пакоі, — гэта зона чакання спартсмена, бо працэдура допінг-кантролю непрадказальная і можа заняць шмат часу. «Перш за ўсё трэба арганізаваць камфортнае знаходжанне спартсмена, забяспечыць яго напоямі, наяўнасцю Wі-Fі, у некаторых месцах тэлевізарам», — расказвае Кацярына.

З напояў у пунктах здачы допінг-проб будуць негазіраваная вада і іншыя ахаладжальныя напоі, не рэкамендуюцца наяўнасць кока-колы (таму што там ёсць кафеін), і піва, хоць, напрыклад, у хакеі спіртны пенны напой дазволены правіламі міжнароднай федэрацыі.

Праходзіць допінг-кантроль будуць перш за ўсё спартсмены, якія зоймуць прызавыя месцы, таксама атлеты будуць адбірацца па жэрабі па-за залежнасцю ад таго, на якім радку размясціўся ўдзельнік Гульняў. «Акрамя таго, у адпаведнасці з ацэнкай рызык мы вылучаем найбольш небяспечныя віды спорту, у якіх больш вялікая магчымасць таго, што спартсмены могуць выкарыстоўваць забароненыя субстанцыі, — расказвае Кацярына Курыленкава. — Гэта перш за ўсё веласпорт, лёгкая атлетыка, барацьба, самба, дзюдо, веславанне на байдарках і каноэ. Тут існуе большая рызыка, чым, напрыклад, у бадмінтоне, гімнастыцы ці настольным тэнісе. Акрамя таго, вялікая ўвага цяпер аддаецца інфармацыі, якая можа быць атрымана ад трэціх асоб, мы таксама будзем яе правяраць».

Напрыклад, калі персаналам аргкамітэта або медыкамі будуць выяўленыя забароненыя прэпараты ў рэчах трэнераў або спартсменаў, інфармацыя паступіць у антыдопінгавы штаб і будзе неадкладная рэакцыя. Хоць спецыяльна аглядаць асабістыя рэчы не будуць, для гэтага павінны быць важкія прычыны і падставы.

Работу антыдопінгавай службы на ІІ Еўрапейскіх гульнях будуць весці 30 замежных і 10 айчынных допінг-афіцэраў. «Ствараць на такіх турнірах міжнародную каманду — гэта звычайная практыка, мы прыцягваем найлепшых спецыялістаў з розных краін, каб паказаць, што антыдопінгавая сістэма празрыстая», — расказвае дырэктар Нацыянальнага антыдопінгавага агенцтва Беларусі Дзяніс МУЖЖУХІН.

У рамках конкурсу па прыцягненні міжнародных допінг-афіцэраў было атрымана больш за 70 заявак з 20 краін свету. Прыярытэт аддавалі ў першую чаргу спецыялістам, якія маюць досвед працы на буйных спартыўных спаборніцтвах, такіх як Алімпійскія гульні і І Еўрапейскія гульні, і валодаюць адной і больш замежнымі мовамі. Такім чынам, абслугоўваць спартсменаў будуць спецыялісты з Вялікабрытаніі, Германіі, Нідэрландаў, Аўстрыі, Іспаніі і іншых краін. «Акрамя таго, мы плануем прыцягнуць каля 200 валанцёраў, атрымалі ўжо больш за 400 заявак ад ахвотных працаваць менавіта ў нашым кірунку», — адзначае Кацярына Курыленкава і дадае, што ў Мінску з'явяцца валанцёры нават з Канады, ЗША і Аўстраліі.

Допінг-пробы будуць адпраўляцца на праверку ў аўстрыйскую лабараторыю, беларускія спецыялісты ўжо распрацавалі для гэтага лагістыку.

Адзначым, што для беларускіх спартсменаў таксама распрацавана антыдопінгавая праграма падрыхтоўкі да Еўрапейскіх гульняў, яна рэалізуецца з верасня мінулага года. «Пратэсціраваны будуць не толькі ўдзельнікі, але і кандыдаты на ўдзел у Гульнях. Трэба сказаць, што па выніках гэтай праграмы, на жаль, адзін неспрыяльны вынік ужо атрыманы», — расказаў Дзяніс Мужжухін.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Выбар рэдакцыі

Культура

«Звязда» з'ездзіла на кінафестываль Żubrоffkа

«Звязда» з'ездзіла на кінафестываль Żubrоffkа

Раім вам у наступным годзе адправіцца туды самім.

Культура

Мастачка Алеся Скарабагатая: Няма мэты падабацца

Мастачка Алеся Скарабагатая: Няма мэты падабацца

Імя мастачкі гучыць усе пяць гадоў правядзення «Асенніх салонаў».

Спорт

Спартсмен Валерый Макарэвіч: Мара ў мяне адна — стаць прафесіяналам сваёй справы

Спартсмен Валерый Макарэвіч: Мара ў мяне адна — стаць прафесіяналам сваёй справы

Як варатар зборнай Беларусі па пляжным футболе сумяшчае гульню з роляй настаўніка і бацькі.  

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Языку дай волю..., Хвалі дзень вечарам, Людзі — добрыя.